Магілёўскі завод «Строммашына» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі. Заснавана ў верасні 1913 года ў Магілёве які прыватная медналіцейна-механічная майстэрня братоў Мазья.

Гісторыя

Расійская імперыя У верасні 1913 года браты М. і А. Мазья адкрылі ў Магілёве медналіцейна-механічную майстэрню па Дняпроўскім праспекце (цяпер — Першамайская вуліца). У майстэрні выраблялі млыны, маслабойні і вінакурні, артэзіянскія калодзежы, плугі, косы і сякеры. У 1914 годзе ў майстэрні працавала 15 работнікаў. У 1917 годзе прадпрыемства стала чыгуналіцейна-кацельным заводам братоў Мазья і Аранзон. Завод меў уласную краму і быў абанентам тэлефоннай сеткі Магілёва.

Савецкі перыяд

У лістападзе 1918 года бальшавікі нацыяналізавалі завод, які стаў вырабляць павозкі і рамантаваць аўтамабілі і паходныя кухні для Чырвонай арміі. У 1919 годзе завод налічваў 27 супрацоўнікаў. У 1920 годзе лік супрацоўнікаў вырас да 118 работнікаў і 17 службоўцаў. У другой палове 1921 года прадпрыемства атрымала назву «7-ы чыгуналіцейны завод», які стаў вырабляць сельскагаспадарчыя машыны і прылады (конны прывад, веялка, малацілка, плуг, барана і кацёл), абсталяванне для млыноў, вінакурняў і лесапілак. У першай палове 1923 года арцель работнікаў аднавіла завод пасля прастою пад назвай «Адраджэньне».

У 1926 годзе завод «Чырвоны адраджэнец» меў 67 работнікаў. У 1935 годзе завод атрымаў імя Г. Дзімітрава, увайшоў у склад Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР і налічваў 184 супрацоўнікаў. У 1937 годзе колькасць супрацоўнікаў вырасла да 236. У ліпені 1941 года завод вывезлі ў Куйбышаў (РСФСР), дзе сталі выпускаць авіярухавікі. Тым часам нямецкія акупанты стварылі на плошчах завода канцлагер. У 1946 годзе завод аднавілі ў Магілёве пад назвай «Строммашына». Частку вырабаў пастаўлялі ў чатыры краіны Азіі (Інданезія, Індыя, Іран і Турцыя) і пяць краін Еўропы (Балгарыя, Венгрыя, Італія, Польшча і Францыя). У 1962 годзе «Строммашыне» перадалі цэхі завода «Электрарухавік». У 1965 годзе пачалі выраб грузавых і пасажырскіх ліфтаў. У 1973 годзе вырабілі больш за 3400 ліфтаў. У 1987 годзе «Строммашына» стала выпускаць абсталяванне «СМК 350» для заводаў керамічнай цэглы (магутнасць — 75 млн цаглін за год). У выніку ў РСФСР пабудавалі заводы ў пас. Круглае (Чалябінская вобласць), Варатынску (Калужкая вобласць) і Новакубанск (Краснадарскі край).

Сучаснасць У 1995 годзе прадпрыемства стала вырабляць вытворчыя лініі для выпуску жалезабетонных, напружаных шпалаў і брусы стрэлачных пераводаў. У 1996 годзе першую лінію паставілі на Ашхабадскі завод жалезабетонных шпалаў (Туркменістан), магутнасць якога склала 500 000 шпалаў. У 1998 годзе пусцілі лінію палімерных парашковых пакрыццяў магутнасцю 100 000 м² за год. У 1999 годзе завод «Строммашына» асвоіў рамонт збожжаўборачных камбайнаў «Дон-1500». У 2003 годзе вырабілі першы прывад штангавай глыбіннай пампы ПШГНТ для свідравіны № 91 Залатавухінскага радовішча кіраўніцтва «Рэчыцанафта» УП «Беларуснафта».

У 2009 годзе пусцілі лінію гальванічнага пакрыцця. У студзені 2016 года эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў ААТ «Магілёўскі завод „Строммашына“» неплацежаздольным і вылучыў 2,5 гады на яго фінансавае аздараўленне. 2 лютага 2016 года стала вядома, што в. а. гендырэктара завода быў прызначаны раней асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог, крадзяжы і прычыненне шкоды ў буйным памеры, Дзмітрый Усаў, які датэрмінова выйшаў на свабоду. У ліпені 2016 г. завод наведаў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і паабяцаў выратаваць яго, але ў ліпені 2018 г. Савет Міністраў Беларусі ў чарговы раз працягнуў тэрмін санацыі да сярэдзіны 2023 г.Пару лет назад Лукашенко пообещал Могилевскому заводу процветание… // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2018. — № 37 (785). — 18 сентября. — С. 11.

У верасні 2023 года будынкі і камунікацыі, размешчаныя на плошчы памерам 3,5 га — той, якая бліжэй да вуліцы Першамайскай, прададзены за 5.738.812 беларускіх рублёў. Астатнюю частку, плошчай каля 17 гектараў, якую раней займала прадпрыемства, у 2022 годзе купіла ААТ «Белаз» і стварае там вытворчасць сталёвых канструкцый. Новым уласнікам стала кампанія ТАА «Тведас» — кампанія, якая да гэтага пабудавала ў Магілёве некалькі гандлёвых цэнтраў.https://bobruisk.ru/news/2023/09/22/mogilevskij-zavod-strommashina-prodan

У сакавіку 2024 года стала вядома пра планы стварэння новай грамадскай прасторы. На тэрыторыі былога завода з’явяцца сучасныя аб’екты — парк атракцыёнаў і вялікі крыты дзіцячы цэнтр. Частку плошчаў адвядуць пад гіпермаркет і будаўнічую краму. Вядуцца працы ў цэхах № 1 і № 5, якія выходзяць на вуліцу Ціміразеўскую.https://mogilev.biz/story/news_2694.html

Кіраўніцтва М. Мазья (1913 — лістапад 1917 гг.) Файбышэвіч (1 ліпеня 1920 — 1920-я) Уладзімір Якаўлевіч Саханько (1990-я — 2011 г.)

Генеральныя дырэктары Генадзь Віктаравіч Ануфрыенка (15 чэрвеня 2012 — 2014) Уладзімір Уладзіміравіч Дземідзенка (2014 — 2015 гг.) в. а. Андрэй Усаў (2015 — 2016) Дзмітрый Барэйка (з 2016)

Помнікі У 1966 годзе на будынку аднаго з цэхаў завода (вул. Першамайская, 77) устаноўлена мемарыяльная дошка ахвярам фашызму. У час акупацыі горада нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі на тэрыторыі прадпрыемства канцэнтрацыйны лагер, дзе загубілі сотні савецкіх грамадзян.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1913 годзе Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Прадпрыемствы Магілёва