Пятроўшчына () — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Міхалова» і «Малінаўка», на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцамі Голубева і Сямашкі. З боку вуліцы Голубева знаходзіцца жылы мікрараён Паўднёвы Захад, з боку вуліцы Сямашкі — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 9-я гарадская клінічная бальніца і Студэнцкая вёска. Лічыцца адной з самых прыгожых у Мінскім метрапалітэне.
Адкрылася 7 лістапада 2012 года ў складзе 4-й пускавой чаргі разам са станцыямі «Грушаўка» і «Міхалова». Да 3 чэрвеня 2014 года з’яўлялася канцавой станцыяй Маскоўскай лініі, пасля чаго была адкрыта станцыя метро «Малінаўка»http://www.belta.by/ru/all_news/regions/V-Minske-otkrylas-stantsija-metro-Malinovka_i_671303.html.
Названа ад колішняй вёскі і прадмесця Мінска Пятроўшчыны, якая ўвайшла ў склад горада.
Будаўніцтва Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзеhttp://ato.by/metro/petrovschina. Адкрыццё станцый «Грушаўка», «Міхалова», «Пятроўшчына» было запланавана на 1 верасня 2012 годаhttps://web.archive.org/web/20111012101119/http://news.tut.by/society/253663.html, аднак адкрыццё перанесліhttp://realt.onliner.by/2012/10/03/metro-34/. У выніку станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 годаhttp://realt.onliner.by/2012/11/07/metro-41.
Станам на ліпень 2011 года былі цалкам узведзены канструкцыі станцыі, канструкцыі разваротных тупікоў за станцыяй, канструкцыі вестыбюляў. Вялося будаўніцтва уваходаў і падземных пераходаў, з якіх цяпер ажыццяўляецца ўваход на станцыю. Былі пачаты аздобныя працы.
Станам на ліпень 2012 года было цалкам завершана ўзвядзенне канструкцый станцыі, а таксама абодвух пераходаў.
Пасажырапаток
У 2013 годзе пасажырапаток складаў каля 50 тысяч чалавек штодзень. Аднак пасля адкрыцця новай канцавой станцыі «Малінаўка» пасажырапаток зменшыўся да 32 тысячhttps://mediaalyans.by/services/reklama-v-metro/reklamnye-plakaty-na-stantsiyah-i-v-perehodah-metro/st-m-petrovshhina/.
Дызайн і канструкцыя
«Пятроўшчына» прадстаўляе сабой зімовае поле, над якім знаходзіцца зорнае неба. Паводле скульптара Максіма Пятруля, у аснове мастацкай канцэпцыі ляжыць ідэя мемарыялізацыі вёскі, якая ўвайшла ў склад горада.
Станцыя аднасклепяністая, два вестыбюля. Вядучы мастацкі матыў — прырода. У столь умантавана прыкладна 400 святлодыёдных лямпаў. Мармур, нержавеючая сталь, металакераміка з’яўляюцца асноўнымі матэрыяламі аздаблення.
Асаблівасцю станцыі з’яўляецца столь, упрыгожаная дыёдамі, якія выконваюць функцыю зорак на небе. Размешчаны ўсе зоркі ў хаатычным парадку, таму шукаць на імправізаваным начным небе сузор’я не вартаhttps://mag.relax.by/citynews/10606823-kogda-pojut-pticy-na-malinovke-kakije-sozvezdija-jesty-na-petrovshhine-i-kak-chasto-vorujut-grushi-na-grushevke-3-fakta-o-minskom-metro/.
Цікавыя факты
На станцыі «Пятроўшчына» праходзяць начныя музычныя мерапрыемствы ў метро. Першае ў гісторыі «Пятроўшчыны» і Беларусі падобнае мерапрыемства адбылося 14 кастрычніка 2018 годаhttps://people.onliner.by/2018/10/14/noch-v-metro.
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:2012 год у Мінску Катэгорыя:Аб’екты на марках