Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у пасёлку Партызанскі Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Прыход мае 2 капліцы: Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла на могільніку ў в. Забор'е і Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Шчарка (будуецца).
Афіцыйны адрас: вул. Падлесная, 23, пас. Партызанскі, Вілейскі раён, Мінская вобласць.
Гісторыя Пабудавана ў 2000 г. з цэглы і асвечана ў гонар Святога вялікапаутніка Георгія Пераможцы. У верасні 2018 года асвечаны новыя тытанавыя купалыЕпіскап Павел здзейсніў богаслужэнне ў Георгіеўскім храме п.Партызанскі Вілейскага раёна // Маладзечанская епархія.
Архітэктура Вырашана крыжовым у плане аб'ёмам пад цыбулепадобным купалам. Уваход вырашаны кароткім прытворам пад 2-схільным пакрыццём. Бакавыя фасады прарэзаны уздвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Свята-Георгіеўская царква (Партызанскі) на сайце Маладзечанскай епархіі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Партызанскі