Карл Фослер (, , Хоэнхайм, паблізу Штутгарта — , ) — нямецкі лінгвіст, літаратуразнаўца і філосаф. Заснавальнік уласнай лінгвістычнай школы — т. зв. «Школы Фослера», найбуйнейшым прадстаўніком якой, акрамя яго, быў Леа Шпіцэр. Адным з вучняў Фослера быў Віктар Клемперэр, знакаміты сваім даследаваннем мовы Трэцяга рэйха «LTI».

Па асноўнай спецыяльнасці Фослер (як і большасць яго вучняў) быў раманістам. Адзін з найбуйнейшых нямецкіх даваенных філолагаў у гэтай галіне, Фослер стварыў двухтомнае даследаванне «Боскай камедыі» Дантэ і поўны яе пераклад белым вершам, над якім працаваў усё жыццё; даследаваў творчасць французскіх і італьянскіх пісьменнікаў.

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Германіі