Рыгор Рыгоравіч Будзько (нар. , в. Арэпічы, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1957 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1957 года працаваў у Гродзенскім аблпраекце, з 1961 у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1979 галоўны архітэктар інстытута «Брэстсельбудпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў г. Брэст.
Творчасць
Асноўныя работы: будынкі праектнага інстытута «Меліявадгас» у Пінску (1968), забудова цэнтральнай сядзібы саўгаса «Мухавецкі» Брэсцкага раёна (1969), жылы дом па вул. Маскоўскай (1966), ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (1979), праект мікрараёна Усход 3 (1978, усе ў сааўт.), галоўны корпус педагагічнага інстытута (1981) у Брэсце; Дом праектных інстытутаў (1969) і (1974) у Пінску; праект і забудова пас. Астрамечава, цэнтральнай сядзібы калгасаў «Памяць Ільіча» Брэсцкага (1980/1981—1984) і «Белавежскі» Камянецкага раёнаў (1981, абодва ў сааўт.).
Біяграфія Узнагароджаны Ганаровай граматай (1979) і Граматай (1985) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Пінска