«OXO» (таксама вядомая як Noughts And Crosses) — першая камп’ютарная гульня для камп’ютара з графічным інтэрфейсам http://www.pong-story.com/1952.htm, уяўляе сабой крыжыкі-нулікі. Распрацавана ў 1952 годзе А. С. Дугласам для камп’ютара EDSAC як ілюстрацыя да кандыдацкай дысертацыі на тэму ўзаемадзеяння чалавека і камп’ютара.
«OXO» ніколі не прадавалася, бо EDSAC быў унікальным камп’ютарам, змешчаным у бібліятэцы Кембрыджскага ўніверсітэта. Аднак, нягледзячы на абмежаванні на даўжыню зыходнага кода, якія накладвалася характарыстыкамі камп’ютара, гульня мае добры штучны інтэлект.
Кіраванне
У OXO чалавек гуляў супраць камп’ютара, выстаўляючы крыжык ці нулік у патрэбную клетку поля з дапамогай дыскавага нумаранабіральніка (як у тэлефона). Знак і чарговасць ходу выбіраліся гульцом да пачатку гульні.
Стартавы экран
9 8 7 NOUGHTS AND CROSSES 6 5 4 BY 3 2 1 A S DOUGLAS, C.1952
LOADING PLEASE WAIT...
EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):
Ход гульні
EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):1 DIAL MOVE:6 DIAL MOVE:1 DIAL MOVE:2 DIAL MOVE:7 DIAL MOVE:9 DRAWN GAME... EDSAC/USER FIRST (DIAL 0/1):
Зноскі
Спасылкі Edsac Simulator — эмулятар EDSAC.
Катэгорыя:Відэагульні 1952 года