Аляксандр Цімафеевіч Кучарэ́нка (нар. , с. Баландзіна, Каменскі раён, Кіеўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1958 годзе БПІ. 3 1958 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» (галоўны архітэктар майстэрні). Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Магілёве.

Творчасць

Асноўныя работы ў Магілёве: будынак абкама КПБ (1973, з Ю. В. Шпітам), кінатэатр «Кастрычнік» (1970), РК КПБ (1971), Дом палітасветы (1964—1965, з В. М. Шаўчэнкам), адміністрацыйны будынак аблсельгастэхнікі (1974), будынак педагагічнага інстытута (1969, з І. І. Фраловым), будаўнічы тэхнікум (1970—1971), дзіцячая бальніца (1975—1976, у сааўтарстве з А. Ф. Юрыным), жылыя дамы па вуліцах Першамайскай (1971—1973), 111-кватэрны жылы дом Лепяшынскага і Піянерскай (1970—1971), Лазарэнкі (1978), спартыўна-клубны корпус Машынабудаўнічага інстытута (1970-я, М. Семяненкам) і інш.

Генпланы г. Горкі, Крычава Магілёўскай вобласці (1965—1967).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985) медалямі, дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1980).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны