Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіне́нка (, с. Ленінскае, Ленінскі раён, Хабараўскі край — ) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1972), дацэнт (1978).

Біяграфія Скончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі В. М. Волчак, Л. М. Рымінскі, Г. У. Заборскі, А. П. Воінаў). 3 1963 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект», з 1965 года ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, у 1967 годзе запрошаны ў інстытут «Брэстграмадзянпраект». Паступіў у аспірантуру, абараніўся ў 1972 годзе. З 1974 выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (з 1974 загадчык кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка, з 1984 дацэнт, пасля прафесар).

Памёр 14 снежня 2010 года.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967 года, членскі білет № 203. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў г. Брэст.

Творы Асноўныя работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965), Кобрына (1970), Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім раёне (1970—1973), забудова мікрараёнаў № 1, 2 Усходняга жылога раёна (1970—1973, сааўтары Селівонец, Л. Валахановіч, К. Кожыч) і па вул. Набярэжнай (1967—1975), Паўночны ў Пінску (1969), спорткомплекс у Баранавічах (1980), парк раёна Усход (1981, у аўтарскім калектыве) у Брэсце, праекты жылых дамоў у г. Шклоў (1989), г. п. Барань Аршанскага раёна (1990) і інш., рэканструкцыя школы ў в. Лукава Маларыцкага раёна (сааўтар К. Карват).

Аўтар больш 50 друкаваных прац, у т.л. навучальныя дапаможнікі: «Тыпалогія сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў» (з І. Г. Малковым), «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў» (Мінск, 1984), «Раённыя планіроўкі і рэгіянальныя рассяленні» (у суаўтарстве з І. Д. Белагорцавым, В. М. Саломенікам, 1986). «Архітэктура адраджаемага беларускага сяла і сядзібнага дома» (у суаўтарстве ; Брэст, 2005) і інш.

Сям’я Мае дваіх дзяцей: старэйшую дачку і сына Андрэя, кінарэжысёра.

Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект пасёлка саўгаса «Мухавец» у Брэсцкім раёне.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста