Га́нна Валентыно́віч (; , Садовэ, цяпер Гошчанскі раён — , Смаленская вобласць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюза «Салідарнасць».
Біяграфія З 1950 года працавала на Гданьскай суднаверфі як зваршчыца і кранаўшчыца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 года (за пяць месяцаў да выхаду на пенсію). Рашэнне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 года. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасля яе Леха Валенсу аднавілі на працы.
З «Салідарнасці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадах, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюза вакол Леха Валенсы.
У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянераў і агентаў камуністычных спецслужб.Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
Загінула 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваная ў Гданьску.
Спасылкі
Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Польшчы Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці