Андрэй Акімавіч Палонскі ( — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 271 .

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1819 годзе.

Паступіў выхаванцам у былое вучылішча грамадзянскіх інжынераў у 1837 годзе і па пераўтварэнні яго ў Будаўнічае вучылішча ў 1842 годзе перайшоў у апошняе. Скончыў курс з чынам калежскага рэгістратара ў 1844 годзе.

Тады ж прызначаны архітэктарскім памочнікам у Мінскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію, затым камандзіраваны для пабудовы цэркваў у Барысаўскім павеце (1862). Праз тры гады прызначаны звышштатным тэхнікам пры мінскім губернскім праўленні, у 1866 годзе адкамандзіраваны для заняткаў у Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Адсюль перайшоў звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення маскоўскага губернскага праўлення (1867), а ў наступным годзе прызначаны віцебскім губернскім архітэктарам. У 1873 годзе заняў такую ж пасаду ў г. Разані, а потым (1874) — у г. Палтаве.

У 1877 годзе выйшаў у адстаўку і заняўся прыватнай практыкай.

Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Палтавы Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Разані Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Віцебска