Тэфну́т — старажытнаегіпецкая багіня дажджу і вільгаці.
Міфалогія
Першасным месцам, дзе ўзнік вобраз багіні Тэфнут лічыцца Гермопаль. Надпіс ў магільне фараона Унаса (XXIV ст. да н. э.) кажа пра тое, што Тэфнут была звязана з бажаством Тэфен, разам з якім важыла сэрцы памерлых падчас замагільнага суда.
У далейшым распаўсюджанне набыла геліёпальская міфалагічная версія. Паводле яе Тэфнут была дачкой Атума або Ра і сястрой і жонкай Шу. Ад шлюба з Шу нарадзіліся Геб і Нут. На выявах Тэфнут часам падтрымлівае цела Нут.
У Нубіі Тэфнут атаесамлялася з багіняй-львіцай Менхет. Магчыма, адтуль прыйшоў вобраз Тэфнут з галавою льва.
Галоўнай функцыяй Тэфнут ва ўяўленнях егіпцян былі адказнасць за дождж і вільгаць. Яе імя перакладаецца «яна з вільгаці». У адной з папулярных легенд Ра загадаў Тэфнут знайсці згубленае ім вока. Тэфнут адправілася ў Нубію, пасля чаго ў Егіпце пачалася засуха. Ра быў вымушаны адправіць следам Тота і Шу. Шу знайшоў сястру і вярнуў яе ў Егіпет, дзе яна наведала кожны горад і была сустрэта мясцовымі жыхарамі з вялікай радасцю. У некаторых надпісах яе называлі месячным або сонечным вокам Ра.
Цікава, што падчас рэформ Эхнатона культ Шу і Тэфнут захоўваўся сярод егіпцян.
Аблічча Егіпцяне звычайна малявалі Тэфнут у вобразе львіцы або жанчыны з галавою льва. Вядомы выявы ў абліччы кобры. У дэльце Ніла Тэфнут шанавалі ў вобразе фламінга.
Шанаванне Тэфнут шанавалася на тэрыторыі ўсяго Егіпта, але яе галоўныя культавыя цэнтры знаходзіліся ў Гермопале і Леантаполісе.
Спасылкі
Egyptian Gods: Tefnut - Egyptian Gods and Goddesses Tefnut - Ancient Egypt Online Egyptian Goddess Tefnut Facts Shu and Tefnut, Children of RA
Катэгорыя:Егіпецкая міфалогія Катэгорыя:Багіні Катэгорыя:Багі неба і надвор’я