thumb|Гусенічная САУ 2С1 «Гваздзік» thumb|Колавая на шасі КрАЗ-6322 Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) — баявая машына з гарматай, усталяванай на самаходным колавым або гусенічным шасі, якое адначасова служыць для яе лафетам. Прызначана для агнявой падтрымкі танкаў і пяхоты.
САУ падзяляюцца па масе на лёгкія (да 20 т), сярэднія (да 40 т) і цяжкія (звыш 40 т); паводле тыпу гармат — на пушкі, гаўбіцы, гаўбіцы-пушкі; па бранявой ахове — на закрытыя, паўзакрытыя і адкрытыя.
САУ з’явіліся ў Першую сусветную вайну, шырока выкарыстоўваліся ў Другой сусветнай. Выконвалі задачы артылерыйскай падтрымкі рухомых злучэнняў у барацьбе з танкамі, бронемашынамі, агнявымі сродкамі і інш.
У Беларусі на ўзбраенні знаходзяцца самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гваздзіка», 2С3М «Акацыя», 2С5 «Гіяцынт», 2С19 «Мста».
Задачы Задача САУ — забяспечваць падтрымку агнём з далёкай дыстанцыі. Пры гэтым САУ больш мабільная, чым гарматы, якія трэба буксіраваць. Яе мабільнасць дазваляе не адставаць ад перадавых сіл.
Звычайна не прадугледжваецца, што САУ будуць уваходзіць у беспасрэдны стык і наўпрост змагацца супраць іншых браніраваных баявых машын (калі толькі САУ не грае супрацьтанкавую ролю), што з’яўляецца ключавым адрозненнем ад танка. З гэтай ролі ўскоснай падтрымкі вынікае, што САУ звычайна мае гармату большага калібра, чым танк, але браня лягчэйшая, абараняе ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў.
Знішчальнікі танкаў гістарычна найбольш паспяхова выкарыстоўваліся ў абарончых баях і баях з засад.
Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін
Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін (станам на 2021 год) Краіна Колькасць 1 6540 2 3040 3 1970 4 1500 5 1165 6 943 7 900 8 785 9 770 10 705 11 650 12 547 13 529 14 528 15 510 16 506 17 482 18 461 19 429 20 365 21 324 22 257 23 246 24 242 25 224 26 214 27 180 28 153 29 140 30 136 31 117 32 109 33 100 34 100 35 100 36 98 37 96 38 93 39 89 40 80 41 80 42 75 43 73 44 73 45 67 46 65 47 65 48 62 49 60 50 58 51 57 52 57 53 54 54 54 55 53 56 48 57 48 58 48 59 48 60 46 61 45 62 44 63 43 64 40 65 40 66 34 67 30 68 30 69 28 70 24 71 24 72 24 73 20 74 20 75 18 76 18 77 16 78 16 79 16 80 16 81 15 82 15 83 12 84 12 85 10 86 10 87 10 88 9 89 8 90 6 91 6 92 6
Гл. таксама Самаходны мінамёт
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта