Вялікае То́ка () — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Нерунгрынскім раёне Рэспублікі Саха (Якуція), на мяжы з Хабараўскім краем, у басейне ракі Алгама (басейн Алдана і Лены).

Вялікае Тока знаходзіцца на Алданскім нагор’і, у паўднёвай частцы Такінскай тэктанічнай упадзіны на вышыні 903 м над узроўнем мора, за 450 км ад горада Нерунгры. З’яўляецца самым буйным возерам у межах Станавога хрыбта і самым глыбокім на тэрыторыі Якуціі. Плошча паверхні возера 82,6Озеро Бол. Токо // Государственный водный реестр РФ (85,2Большое Токо — самое глубокое озеро в Якутии и самое крупное на Становом хребте // Дирекция биологических ресурсов и особо охраняемых природных территорий Министерства охраны природы Республики Саха (Якутия) ) км². Даўжыня 15 км, найбольшая шырыня 7,7 (7,5) км. Сярэдняя глыбіня 42, найбольшая каля 80 м. Аб’ём вады ў возеры 3,47 км³. Плошча вадазбору 919 км².

Катлавіна возера авальнай формы і мае тэктанічна-ледавіковае паходжанне. Берагавая лінія слаба звілістая, маецца некалькі заліваў. Берагі пакатыя. Вадой возера жывіцца за кошт атмасферных ападкаў і паверхневага сцёку. Вада возера вызначаецца малой мінералізацыяй і вялікай празрыстасцю. Замярзае возера ў кастрычніку, лёд трымаецца да чэрвеня. За 3 км у напрамку на поўдзень знаходзіцца возера Малое Тока, звязанае з Вялікім Тока пратокай і ракой Утук. У возера ўпадае рака Утук, у паўночна-ўсходняй частцы выцякае рака Мулам (левы прыток ракі Ідзюм).

У возеры водзяцца таймень, лянок, харыус, сіг-пыж’ян, арктычны галец, плотка, ялец, акунь, шчупак.

Літаратура

Спасылкі Озеро Бол. Токо // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Большое Токо // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Большое Токо — самое глубокое озеро в Якутии и самое крупное на Становом хребте // Дирекция биологических ресурсов и особо охраняемых природных территорий Министерства охраны природы Республики Саха (Якутия) Озеро Большое Токо и Хребет Токинский // Государственный природный заповедник «Джугджурский»

Катэгорыя:Азёры Якуціі Катэгорыя:Басейн Лены