Гродзенская епархія (Гродзенская і Ваўкавыская епархія) — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Беларускай праваслаўнай царквы (экзархата). Заснавана як «Гродзенская і Брэсцкая» 23 студзеня (4 лютага) 1900 г., вылучэннем з Віленскай і Літоўскай епархіі. Тэрыторыя епархіі ўключае заходнюю частку Гродзенскай вобласці (тэрыторыі Гродзенскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Свіслацкага і Шчучынскага, часткова Воранаўскага раёнаў).
Гісторыя Епархія падзяляецца на парафіяльныя акругі на чале з благачыннымі, якія прызначаюцца епархіяльным архіерэем. Сёння ў Гродзенскай епархіі 8 парафіяльных акруг (1 гарадская і 7 раённых).
Гродзенская епархія аб’ядноўвае 97 прыходаў (якія маюць юрыдычную рэгістрацыю).
У Гродзенскай епархіі здзяйсняюць служэнне 132 клірыка, з іх святароў — 121, дыяканаў — 11.
Архірэі Іаакім (Лявіцкі) (1900—1903) Ніканор (Каменскі) (1903—1905) Міхаіл (Ермакоў) (1905—1927) Уладзімір (Ціханіцкі) (1918—1922) Алексій (Грамадскі) (1922—1934) Антоній (Марцэнка) (1934—1937) Сава (Саветаў) (1937—1939) Панцялеймон (Ражноўскі) (1939—1942) Венедыкт (Бабкоўскі) (1942—1944) Варсанофі (Грыневіч) (1945—1948) Паісій (Абразцоў) (1948—1949) Піцірым (Свірыдаў) (1949—1950) Сергій (Ларын) (1950—1951) Валянцін (Мішчук) (1992—1994) Філарэт (Вахрамееў) (1994—1996) Арцемій (Кішчанка) (1996—2021) Антоній (Даронін) (з 2021).
Благачынні (Дабрачынні) Гродзенскае Скідальскае Ваўкавыскае Бераставіцкае Зэльвенскае Мастоўскае Свіслацкае Шчучынскае Воранаўскае
Манастары Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак (Гродна)
Літаратура Дорош Н. И. Православный Гродно: Сборник очерков, фотографий, воспоминаний, духовного наследия, архивных документов об истории Гродненской епархии. — Гродно, 2000. — 266 с. — ISBN 83-87281-16-6.
Pytel Adam. Dzieje Cerkwi prawosławnej na terenie diecezji grodzieńskiej do roku 1900 // Rocznik Teologiczny. — Wydawnictwo Naukowe Chrześcijańskiej Akademii Teologicznej w Warszawie, 2016. — T. 58, ed. 3. — S. 339—376.
Спасылкі ГРОДЗЕНСКАЯ ЕПАРХІЯ // Афіцыйны сайт Беларускай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя:Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы