Малек () прадстаўлены ў Blood Omen у якасці вартавога Круга Дзевяці (the Circle of Nine) і ахоўніка калоны Канфлікту (the Pillar of Conflict). Сваю найвялікшую ролю ён грае ў першай частцы серыі , у якой ён з’яўляецца босам, але трапляецца на вочы гульцоў ці згадваецца ў большасці з гульняў серыі.

У Blood Omen Малек — апошні з Sarafan, ордэна воінаў-святароў, што вынішчаюць вампіраў. У якасці аднаго з сямі Інквізітараў ордэна ён з’яўляецца ў невялічкім відэароліку на пачатку гульні: за 500 год да пачатку падзей, якія разгортваюцца ў гульні, ён праваліў заданне па ахове Круга Дзевяці ад вампіра Ворадара, што каштавала жыцця шасці яго Ахоўнікам. Як пакаранне за тое, што ён іх не абараніў, некрамант Мартаніўс адрывае яго душу ад цела і змяшчае яе ў яго даспехах, выкляўшы яго вечна служыць Кругу.

Першы раз Малек з’яўляецца ў сховішчы Напраптара і паказаны досыць моцным, каб Каін здолеў яго перамагчы без дадатковай падтрымкі. Наступная сустрэча з Малекам адбываецца ў яго горным заснежаным бастыёне, дзе Малек прымушае Каіна збегчы і шукаць іншае выйсце. Нарэшце ён гіне ад рукі свайго даўняга суперніка Ворадара. Каін вяртае шалом Малека яго Калоне.

Малек быў адзіным з сямі сарафанскіх інквізітараў, якога Каін пры стварэнні сваёй уласнай імперыі не вярнуў да жыцця ў якасці вампіра.

Катэгорыя:Legacy of Kain