Антоній Люстыг (7 верасня 1752, Прусія — 5 чэрвеня 1815, Полацк) — каталіцкі духоўны дзеяч і педагог, уплывовы дзеяч Ордэна езуітаў.

Уступіў у Таварыства Ісуса 6 кастрычніка 1768 г. у Ломжы, а духоўны сан атрымаў у 1776 г. у Полацку, дзе ў 1780—1786 гг. быў прапаведнікам і выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме нямецкую мову. Выконваў функцыі прэфекта школы і прафесара нямецкай мовы ў езуіцкіх калегіумах Віцебска (1787—1789), Оршы (1789—1791) і Магілёва (1791—1792), прычым у апошнім з 1793 па 1802 гг. займаў пасаду рэктара.

Апрача педагагічнай дзейнасці Люстыг паспяхова працаваў у Таварыстве Ісуса: быў асістэнтам генеральнага вікарыя ордэна (1799—1815) і меў вялікі ўплыў на Тадэвуша БжазоўскагаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996, а таксама - правінцыялам Беларускай правінцыі ордэна (1802—1805). Арганізаваў езуіцкую місію ў наваколлі Саратава. У 1805—1812 гг. займаў пасаду рэктара Полацкаго езуіцкага калегіума.

Антоній Люстыг браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі і быў прызначаны яе першым рэктарам (да 1 жніўня 1814 года)Catalogs SJ 1774-1829. Russiae. . 10 чэрвеня 1812 г. атрымаў ступень доктара тэалогііZałęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 320.. Пад час вайны 1812 г. заставаўся ў Полацку, каб па магчымасці абараняць інтарэсы і засцерагаць маёмасць ордэна.

Памёр 5 чэрвеня 1815 г. у Полацку.

Літаратура Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – 427 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. Ludwik Grzebień ; [aut. i red. działów Andrzej Paweł Bieś et al. ; współpr. nauk. i red. Roman Darowski]. — Kraków : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. Instytut Kultury Religijnej : Wydawnictwo WAM — Księża Jezuici, 1996. — XVI, 882, s. : il. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума