Джордж Бе́рклі (; , Томастаўн, графства Кілкені,  — , Томастаўн, графства Кілкені, ) — англійскі тэолаг і філосаф.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Дублінскім універсітэце. З 1724 г. епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб'ектыўнай рэчаіснасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб'ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, апроч субстанцыі духу, душы і «майго Я». Выступаў з крытыкай атэізму і асноўнага паняцця матэрыялізму — матэрыі як прадметнай асновы (субстанцыі) цел і іх якасцей, а таксама вучэння Джона Лока і І. Ньютана аб матэрыі і прасторы. Зыходзячы з канцэпцыі суб'ектыўнага ідэалізму, Берклі сцвярджаў, што нават калі б усе суб'екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума «ідэй» у розуме Бога — таго суб'екта, які не можа знікнуць, а таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямлі з усім, што існуе на ёй. Асноўныя яго працы: «Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў» (Treatise Concerning the Principles of Human Knowledge, 1710), «Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам» (Three Dialogues between Hylas and Philonous, 1713), «Алсіфрон, ці Дробны філосаф» (Alciphron, or The Minute Philosopher, Том 1-2, 1732) і іншыя.

Літаратура Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Філосафы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Графства Кілкені Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Джордж Берклі