Мікалай Загвоздзін (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскага МНПЗ.

Клубная кар’ера Выхаванец калінкавіцкага футбола, аднак яшчэ ва ўзросце 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама». Кар’еру пачынаў у дублі мінскай каманды, але, не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, выступаў на правах арэнды ў «Бярозе-2010», светлагорскім «Хіміку» і «Дынама-2». У 2013 годзе перайшоў у статусе свабоднага агента ў «Гарадзею».

З 2014 па 2016 год выступаў за «Гомельчыгунтранс», стаўшы адным з лідараў каманды. У другой палове сезона 2016 перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом» , але не здолеў з камандай захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з «Лідай»Николай Загвоздин стал игроком «Лиды» , які пакінуў у ліпені 2017 годаЗагвоздин покинул «Лиду» по семейным обстоятельствам . Са жніўня 2017 года выступаў за гомельскі «Лакаматыў»Первая лига. Тур 16. Восстание низов .

У жніўні 2019 года пакінуў гомельскі клубЗагвоздин покинул "Локомотив" і неўзабаве папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»Смунев и Загвоздин стали игроками "Спутника" . Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020"Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог рэчыцкай камандзе перамагчы ў Першай лізе.

У пачатку 2021 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона са «Спадарожнікам», але ў лютым пакінуў камандуНиколай Загвоздин покинул "Спутник" і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», з якім неўзабаве падпісаў кантрактЗагвоздин перешёл в петриковский "Шахтер" . Замацаваўся ў аснове петрыкаўскай каманды. У снежні 2021 года пакінуў «Шахцёр»Петриковский "Шахтер" объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами .

У сакавіку 2022 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»Загвоздин и Трофимчук подписали контракты с "Локомотивом" . У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену. Пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні сезона 2022.

Сезон 2023 пачаў у складзе мазырскага МНПЗ у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную (да 19) на мемарыяле Гранаткіна ў 2009 годзе, правёўшы за зборную 4 матчы.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Дынама 20 1 2009 дубль Дынама 15 0 2010 Д3 Бяроза-2010 33 2 2011 (1) Д3 Бяроза-2010 12 0 2011 (2) Д2 Хімік 12 1 2012 Д3 Дынама-2 33 9 2013 Д2 Гарадзея 8 1 2014 Д2 Гомельчыгунтранс 28 5 2015 Д2 Гомельчыгунтранс 21 0 2016 (1) Д2 Гомельчыгунтранс 12 2 2016 (2) Д1 Граніт 14 1 2017 (1) Д2 Ліда 14 1 2017 (2) Д2 Лакаматыў 14 1 2018 Д2 Лакаматыў 28 4 2019 (1) Д2 Лакаматыў 12 2 2019 (2) Д2 Спадарожнік 14 6 2020 Д2 Спадарожнік 20 2 2021 Д2 Шахцёр 28 3 2022 Д2 Лакаматыў 16 1

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Ліды»

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК МНПЗ Мазыр