Спаса-Праабражэнскі сабор — пяцікупальны храм у Чарнігаве, дзеючы храм-музей. Уваходзіць у склад нацыянальнага архітэктурна-гістарычнага запаведніка «Чарнігаў старажытны». Найстарэйшы захаваны помнік старажытнарускага дойлідства. Пра яго былое багатае ўнутранае ўбранне сведчаць рэшткі фрэсак, разьбяныя пліты хораў, падлогі, калоны.

На працягу стагоддзяў ён неаднаразова перабудоўваўся. У Спаса-Праабражэнскім саборы спачывае прах князя Ігара Северскага, апетага ў «Слове аб Палку Ігаравым», Ігара Чарнігаўскага і іншых князёў той эпохі.

З’яўляецца самым старым будынкам у Чарнігаве, Украіне і адным з нешматлікіх уцалелых будынкаў дамангольскай Русі. У 1989 годзе разам з Гістарычным цэнтрам Чарнігава, сабор быў уключан у папярэдні спіс Сусветнай спадчыны.

Гісторыя Заснаваны каля 1030—1036 гадоў чарнігаўскім князям Мсціславам Уладзіміравічам, а закончыў будаўніцтва Святаслаў Яраславіч. У 1239 годзе храм быў часткова разбураны пры нашэсці мангольскага хана Батыя. Зноў пацярпеў у 1611 годзе ад войска Рэчы Паспалітай. Быў адбудаваны ў 1675 годзе, але ў 1750 г. істотна пашкоджаны пажарам. Рэстаўраваны ў 1770—1799 гадах.

Архітэктура У плане сабор уяўляе сабой трохнефны храм з шасцю (ці васьмю)У розных даследаваннях называецца розная колькасць слупоў. Гэта звязана з асаблівасцямі архітэктуры храма. Гл. Спасо-Преображенский собор в Чернигове // «Мир Чудес». слупамі, трыма апсідамі і пяццю купаламі-банямі. Галоўны будынак працягнуўся на 28,25 м з усходу на захад і на 19,20 м з поўначы на поўдзеньHubert Faensen, Wladimir Nikolajewitsch Iwanow: Altrussische Baukunst. Union Verlag, Berlin 1974 (2. Auflage), S. 336. . Аб’ёмна-пастаровая кампазіцыя сабора надала яму арыгінальную форму піраміды. Фасады аформлены пілястрамі і цаглянымі арнаментамі.

Спасылкі

Спасо-Преображенский собор в Чернигове // «Мир Чудес».

Катэгорыя:Чарнігаў Катэгорыя:Помнікі старажытнарускай архітэктуры Катэгорыя:Саборы Украіны Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Чарнігава Катэгорыя:Храмы Праабражэння Гасподняга