Павел Богуш (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ, дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. Восенню 2014 года разам з барысаўскай камандай прымаў удзел у Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за БАТЭ у першым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), калі на полі выйшлі ў асноўным дублёры барысаўчан.

У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», які стаў фарм-клубам барысаўчан. Аднак, ужо ў ліпені пакінуў Смалявічы і ў жніўні стаў іграком сталічнага «Промня». У сакавіку 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове, аднак не згуляў ніводнага матча.

У жніўні 2017 года далучыўся да «Крумкачоў», дзе гуляў у асноўным за дубль. 20 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Гарадзеяй» (0:3).

Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта», аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб і неўзабаве стаў іграком «Чысці». У сезоне 2019 застаўся іграком клуба, які змяніў назву на «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, далучыўся да «Маладзечна», аднак так і не згуляў за гэты клуб і неўзабаве пакінуў яго.

У чэрвені 2021 года далучыўся да «Узды», аднак згуляў толькі ў адным матчы і неўзабаве пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера У верасні 2012 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Арменіі.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль БАТЭ 26 4 2014 дубль БАТЭ 26 2 2015 дубль БАТЭ 21 10 2016 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 9 1 2016 (2) Д2 Прамень 10 1 2017 (1) Д2 Прамень 0 0 2017 (2) Д1 Крумкачы 2 0 2018 (1) Д2 Граніт 11 0 2018 (2) Д2 Чысць 9 1 2019 Д3 Андэрдог 9 9 2021 (сяр.) Д3 Узда 1 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Узда