Спіс змяшчае вядомых асоб Гродна, якія нарадзіліся або жылі ў горадзе.
Ураджэнцы
А Валерый Уладзіміравіч Абрамук (нар. 1952) — беларускі футбаліст. Цыпрыян Адынец (1749—1811) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп. Аляксей Альшэўскі (нар. 1974) — беларускі баскетбаліст. Юрый Мар’янавіч Аляксей (нар. 1973) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч (1905—1982) — польскі лінгвіст. Юлія Чаславаўна Андрушка (нар. 1985) — беларуская валейбалістка. Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (1896—1962) — савецкі военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ў 1945—1946 гадах. Таццяна Яўгенаўна Аўтуховіч (нар. 1951) — беларуская літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук. Алег Ахрэм (нар. 1983) — беларускі валейбаліст.
Б Лізавета Вячаславаўна Багаева (нар. 2003) — беларуская валейбалістка. Браніслаў Багатырэвіч (1870—1940) — беларуска-польскі ваенны, адзін з двух ідэнтыфікафаных генералаў войска польскага, якія былі забіты падчас катынскага расстрэлу. Валянцін Валянцінавіч Байко (нар. 1969) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Леў Бакст (1866—1924) — мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станкавага жывапісу і тэатральнай графікі. Вольга Абрамаўна Баравік (1909—1973) — беларускі мастацтвазнавец. Алена Уладзіміраўна Баранава (нар. 1954) — беларускі палітолаг. Доктар палітычных навук (2001), прафесар (2004). Максім Аляксандравіч Бардачоў (нар. 1986) — беларускі футбаліст. Анжаліка Іванаўна Барысевіч (нар. 1995) — беларуская валейбалістка.
Мікалай Міхайлавіч Бераснеў (1867—1910) — бактэрыёлаг. Алена Бернатовіч (нар. 1987) — беларуская валейбалістка. Шаўл Беразоўскі (1908—1975) — кампазітар і піяніст.
Уладзімір Блюднік (нар. 1975) — беларускі мастак, паэт, празаік, член Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані. Паліна Булава (нар. 2004) — беларускі гандбаліст. Юлія Булава (нар. 1983) — беларускі гандбаліст. Андрэй Іванавіч Буча (нар. 1985) — беларускі гісторык, беларусазнавец. Пол Бэран (1926—2011) — амерыканскі інжынер і вынаходнік, паходзіў з польскіх яўрэяў, адзін са стваральнікаў Інтэрнэта.
В Ксенія Аляксандраўна Вабішчэвіч (нар. 1994) — беларуская баскетбалістка. Святлана Іосіфаўна Валько (нар. 1989) — беларуская баскетбалістка. Валерый Леанідавіч Варановіч (нар. 1965) — беларускі мовазнаўца. Юлія Уладзіславаўна Васілевіч (нар. 2001) — беларуская баскетбалістка. Андрэй Тадэвушавіч Васілеўка (нар. 1972) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Уладзімір Бертольдавіч Вільнер (1885—1952) — вядомы рэжысёр тэатра і кіно, прафесар (1947), рэжысёр яўрэйскага тэатра на ідыш. Сяргей Барысавіч Вольф (нар. 1961) — беларускі ўрач-фтызіятр. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2016).
Г Яна Аляксандраўна Галякова (нар. 2001) — беларуская баскетбалістка. Якаў Якаўлевіч Гардзееў (нар. 1942) — беларускі ўрач-неўрапатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1990).
Юрый Мікалаевіч Гільдзюк (нар. 1948) — беларускі піяніст, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1992). Генрых Глябовіч (1904—1941) — ксёндз, прафесар тэалогіі ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Алёна Голубева (нар. 1994) — беларуская баскетбалістка.
Аляксандр Іванавіч Груша (нар. 1973) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2017), дацэнт (2010). Д
Е
Ж Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева (1868—1944) — камерная спявачка, прафесар Пецярбургскай і Латвійскай кансерваторый, вакальны педагог. Аляксей Раманавіч Жук (нар. 1980) — беларускі гандбаліст. Аляксандр Леанардавіч Жылюк (нар. 1967) — беларускі футбаліст.
З Ілья Барысавіч Заводнік (нар. 1956) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Кацярына Закрэўская (нар. 1986) — беларуская валейбалістка.
Д Уладзімір Вітальевіч Далгіх (нар. 1969) — беларускі артыст балета. Наталля Мікалаеўна Дашкевіч (нар. 1988) — беларуская баскетбалістка. Валерый Міхайлавіч Дзідзюля (нар. 1969) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Уладзімір Уладзіміравіч Дуброўшчык (нар. 1972) — беларускі лёгкаатлет (дыскабол).
К Валерый Георгіевіч Калеснік (нар. 1965) — беларускі дыпламат. Леў Самойлавіч Калецкі (1884—1953) — беларускі матэматык, дацэнт (1932). Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі (нар. 1961) — беларускі палітык. Віктар Войцехавіч Карпінскі (нар. 1948) — беларускі філосаф. Кірыл Кранін (нар. 1998) — расійскі валейбаліст. Валянціна Аляксееўна Карпюк (нар. 1962) — беларускі ўрач-псіхіятр, псіхатэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1998), дацэнт (2001). Віялета Ежаўна Кіўляк (нар. 1996) — беларуская баскетбалістка. Зміцер Кісель (1962—2005) — беларускі публіцыст, журналіст, гісторык, грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны, сын вядомага антысавецкага падпольшчыка Уладзіміра Кісяля. Вольга Валянцінаўна Корбут (нар. 1955) — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.
Ганна Уладзіміраўна Крофта (Аўчыннікава; нар. 1986) — беларуская паэтэса. Юлія Іванаўна Куніцкая (нар. 1950) — беларускі педагог, спецыяліст у вобласці агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Юлія Кунцэвіч (нар. 1995) — беларускі гандбаліст. Аляксандр Мікалаевіч Курловіч (1961—2018) — савецкі і беларускі цяжкаатлет, заслужаны майстар спорту СССР (1987).
Л Меір Ланскі (1902—1983) — амерыканскі гангстэр яўрэйскага паходжання, канкурэнт Аль Капонэ. Валерый Станіслававіч Леванеўскі (нар. 1963) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены.
Дзяніс Леўчанка (нар. 1978) — беларускі трэнер. Ірына Эдуардаўна Луканская (нар. 1965) — беларускі палітык. Канстанцін Леанідавіч Лукашык (нар.1975) — беларускі алімпійскі чэмпіён. Эйтан Ліўні (1919—1991) — ізраільскі палітык, бацька Цыпі Ліўні. (1882—1938) — расійскі і савецкі вучоны-юрыст, крымінолаг, доктар юрыдычных навук, прафесар, сенатар. Сяргей Уладзіміравіч Лялевіч (нар. 1979) — Доктар медыцынскіх навук (2016), дацэнт (2010), прафесар. Андрэй Леапольдавіч Лянкевіч (нар. 1981) — беларускі фатограф, фотакарэспандэнт.
М Юрый Эдвардавіч Мазурчык (нар. 1962) — беларускі футбаліст. Павел Мажэйка (нар. 1978) — беларускі журналіст, былы палітзняволены, вязень сумлення. Антон Маркевіч (1925—2009) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе.
Людміла Леанідаўна Марцэвіч (нар. 1945) — піяністка, педагог. Народная артыстка Украіныhttps://esu.com.ua/article-64011 Арына Алегаўна Масько (нар. 1999) — беларуская баскетбалістка. Наталля Мацейчык(нар. 1985) — беларуская валейбалістка. Уладзімір Паўлавіч Мацяшук (1893—1966) — беларускі ўрач-хірург, доктар медыцынскіх навук (1949), прафесар (1949). Таццяна Міхайлаўна Мацко (нар. 1993) — беларуская самбістка і дзюдаістка. Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч (1947—2026) — беларускі палітык і навуковец.
Радзівон Валер’евіч Міскевіч (нар. 1995) — беларускі валейбаліст. Таццяна Міхневіч (нар. 1999) — беларуская баскетбалістка. Данута Рамуальдаўна Мышко (нар. 1963) — беларускі літаратуразнавец, педагог.
Н Віталь Аляксандравіч Надзіеўскі (нар. 1981) — беларускі футбаліст, трэнер. Лейб Найдус (1890—1918) — яўрэйскі паэт.
П Мікалай Восіпавіч Паўлоўскі (1903—1960) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік. Вольга Паўлюкоўская (нар. 1988) — беларуская валейбалістка.
Р Сяргей Васілевіч Рашэтнікаў (нар. 1949) — палітолаг, доктар палітычных навук.
Караль Румель (1888—1967) — падпалкоўнік кавалерыі, расійскі і польскі спартсмен-коннік, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 1912, 1924 і 1928 гадоў, бронзавы прызёр Алімпіяды-1928. (1881—1967) — палкоўнік коннай артылерыі войскаў Расійскай імперыі, генерал дывізіі Войска Польскага. Віктар Рамуальдавіч Русак (нар. 1963) — беларускі палітык. Вераніка Русілка (нар. 2002) — беларуская гандбалістка. Ігар Міхайлавіч Рынкевіч (нар. 1968) — беларускі юрыст, адвакат, палітык.
С Кацярына Уладзіміраўна Сакольчык (нар. 1993) — беларуская валейбалістка. Аляксей Міхайлавіч Саладухін — беларускі музыказнаўца, выкладчык, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа (1998—2021). Кірыл Аляксандравіч Самойла (нар. 2002) — беларускі гандбаліст. Зіновій Пятровіч Салаўёў (1876—1928) — медык, адзін з арганізатараў савецкага аховы здароўя, намеснік наркама аховы здароўя РСФСР. Сяргей Міхайлавіч Салей (нар. 1973) — беларускі гісторык, грамадскі дзеяч. Святлана Уладзіміраўна Сілава (нар. 1970) — беларускі гісторык.
Сцяпан Андрэевіч Стурэйка (нар. 1984) — беларускі гісторык і культурны антраполаг. Януар Іванавіч Сухадольскі (1797—1875) — беларускі жывапісец-баталіст. Уладзімір Уладзіміравіч Сыцько (1951—2006) — беларускі фізік-оптык. Лізавета Вітальеўна Сяргейчык (нар. 1997) — беларуская футбалістка, нападаючы. Выступала за зборную Беларусі. Людміла Раманаўна Сяўко (нар. 1956) — беларускі палітык.
Т Вольга Мікалаеўна Талочка (нар. 1967) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Уладзіслаў Талочка (1887—1942) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык. Аляксандра Яўгенаўна Тарасава (нар. 1988) беларуская баскетбалістка.
Ф Алена Аляксееўна Федарынчык (нар. 1993) — беларуская валейбалістка.
Х Таццяна Хацько (нар. 1993) — беларуская баскетбалістка. Алег Генрыхавіч Хораў (нар. 1960) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), прафесар (2005).
Ц Валерый Вельямінавіч Цапкала (нар. 1965) — беларускі палітык і дыпламат.
Ч Якуб Абрамавіч Чэхаўскі (1879—1941) — атлет-асілак.
Ш Ілля Шарыпаў (нар. 1991) — беларускі баскетбаліст. Вячаслаў Віталевіч Швед (нар. 1956) — беларускі гісторык. Пётр Шумаў (1872—1936) — фотамастак.
Я Юзаф Ядкоўскі (1890—1950) — беларускі і польскі археолаг, нумізмат, архітэктар. (нар. 1949) — палітык, журналіст, рэдактар газеты «Новая Расія». Генрых Сямёнавіч Яскевіч (нар. 1941) — партыйны савецкі дзеяч.
Жыхары Эліза Ажэшка (1841—1910) — польская пісьменніца беларускага паходжання. Максім Адамавіч Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык паэзіі на беларускую мову, літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовыМаксім Багдановіч. Архивы Беларуси. Стэфан Баторый (1533—1586) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі. Васіль Уладзіміравіч Быкаў (1924—2003) — беларускі і савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан. Геранім Валовіч (?—1636) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вільфрыд Войніч (1865—1930) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча». Ілья Якаўлевіч Гінцбург (1859—1939) — беларуска-расійскі скульптар, прафесар мастацкіх майстэрняў (1918) Жан Эмануэль Жылібер (1741—1814) — французскі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775—1781), у Гродне таксама заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781—1783 прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні. Людвіг Лазар Заменгоф (1859—1917) — польскіЗаменгоф Людвиг Лазарь // Вялікая савецкая энцыклапедыя ўрач-акуліст і лінгвіст яўрэйскага паходжання, вядомы як стваральнік эсперанта — найбольш папулярнай з сканструяваных міжнародных моў Казімір IV Ягелончык (1427—1492) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492). Аляксей Нічыпаравіч Карпюк (1920—1992) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Зоф’я Налкоўская (1884—1954) — польская пісьменніца. Чэслаў Неман (1939—2004) — польскі музыка беларускага паходжання. Антоні Тызенгаўз (1733—1785) — падскарбі надворны літоўскі (з 1765), гарадзенскі староста пры Станіславе Панятоўскім. Казімір Казіміравіч (1458—1484) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі. Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў (нар. 1980) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі.