Мсці́на, Мсцінскае вадасховішча () — возера ў заходняй частцы Цвярской вобласці Расіі, на Валдайскім узвышшы, выток ракі Мста. Пераўтворана ў вадасховішча ў выніку стварэння Вышневалоцкай воднай сістэмы.
Плошча паверхні 12,5 км². Плошча вадазбору 4720Государственный водный реестр РФ км². Глыбіні да 10 м.
Упадаюць рэкі Цна, Рудзінка і некалькі праток з суседніх азёр. Выцякае рака Мста. Суднаходства на працягу 25 км, ад горада Вышні Валачок да плаціны на рацэ Мста.
Літаратура Мстино //
Спасылкі Водохранилище вдхр Мстино (вдхр Мстинское) // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Азёры Цвярской вобласці