Педагагічны факультэт БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1922—1931 гадах. Рэарганізаваны ў самастойны Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут.

Гісторыя Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў жніўні 1920 на базе Мінскага беларускага педагагічнага інстытута быў створаны Мінскі інстытут народнай адукацыі. Фактычна дзейнічалі 3 аддзяленні: 1-е для падрыхтоўкі педагогаў у дашкольныя ўстановы (тэрмін навучання 2 гады); 2-е для настаўнікаў пачатковых школ (3 гады); 3-е для настаўнікаў сярэдніх школ (4 гады). Ад 1 верасня 1921 у склад Мінскага белпедтэхнікума былі перададзены 1-е і 2-е аддзяленні, 3-я аддзяленне на працягу 1921—1922 было ўключана ў склад факультэта грамадскіх навук БДУ.

1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў.

У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт БДУ. На факультэце адкрываюцца чатыры аддзяленні: этнолага-лінгвістычнае, сацыяльна-эканамічнае, прыродазнаўча-гістарычнае і фізіка-матэматычнае.Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ — Кароткі летапіс Этнолага-лігнвістычнае аддзяленне пазней было перайменавана ў літаратурна-лінгвістычнаеФілалагічны факультэт БДУ — З гісторыі, а прыродазнаўча-гістарычнае — ў прыродазнаўчае. Загадчыкам фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым аддзяленнямі ў 1922—1924 быў Іосіф Сцяпанавіч Пятосін, а ў 1924—1931 — Яўген Канстанцінавіч Успенскі.

У 1923 годзе на педагагічным факультэце арганізаваны «кабінет мясцовага краю», загадчыкам якога стаў А. А. Смоліч, а пад кіраўніцтвам М. Ф. Бліадухо створаны кабінет мінералогіі і крышталяграфіі. У маі 1924 года па прапанове А. А. Смоліча для ўсіх студэнтаў педагагічнага факультэта было ўведзена вывучэнне геаграфіі Беларусі.

Вядома пра існаванне кафедр: тэорыі і гісторыі педагогікі; педагогікі; педалогіі; псіхалогіі;ИСТОРИЯ КАФЕДРЫ ПЕДАГОГИКИ И ПРОБЛЕМ РАЗВИТИЯ ОБРАЗОВАНИЯ БГУ фізікі;Э. М. Шпилевский, М. Э. Шпилевский. Физический факультет: прошлое, настоящее и будущее геалогіі.Николай Фёдорович Блиодухо — Краткий очерк научной, педагогической и общественно-политической деятельности У 1927 годзе ў складзе факультэта былі кафедры: фізікі; агульнага мовазнаўства і гісторыі беларускай мовы; неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі; дыялектычнага матэрыялізму; педалогіі; батанікі; расійскай гісторыі; гісторыі Беларусі; расійскай літаратуры; заходнееўрапейскай літаратуры; псіхалогіі; старажытнай гісторыі; новай гісторыі; агульнай гісторыі; астраноміі; гісторыі рэлігіі і гісторыі Усходу; гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі; арганічнай хіміі; старай беларускай пісьменнасці; геалогіі і мінералогіі; методыкі матэматыкі; вышэйнай матэматыкі; агульнай хіміі; заалогіі; методыкі фізікі; параўнальнага мовазнаўства; метэаралогіі; методыкі грамадазнаўства; беларускай мовы.Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46.

На Педфаку існавалі наступныя навукова-дапаможныя ўстановы: Інстытут арганічнай і тэхнічнай хіміі Інстытут неарганічнай і фізічнай хіміі Інстытут батанікі Інстытут фізікі Інстытут заалогіі Інстытут параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі Інстытут мінералогіі і геалогіі Кабінет пры кафедры беларускай гісторыі Кабінет пры кафедры расійскай гісторыі Кабінет агульнай гісторыі Кабінет беларускай мовы і літаратуры Кабінет расійскай і заходнееўрапейскай літаратуры, мовы і мастацтва Кабінет кразнаўства Кабінет псіхалогіі і педагогікі Кабінет яўрэязнаўства Кабінет матэматыкі і фізікі

28 ліпеня 1931 г. на падставе пастановы Савета Народных Камісараў БССР педагагічны факультэт БДУ быў рэарганізаваны ў самастойны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.История БГПУ

Дэканы Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі — 1922—1923 Мікалай Міхайлавіч Нікольскі — 1924—1926 Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч — 1926 — ? Васіль Рыгоравіч Рудніцкі — ? — 1931

Літаратура Пічэта, В. І. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921—1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : зборнік артыкулаў. — Менск, 1927. — С. 5-46.

Крыніцы

Спасылкі Студэнты 1-га выпуску педагагічнага факультэта БДУ з рэктарам прафесарам У. І. Пічэтай (у 1-м шэрагу ў цэнтры)

Гл. таксама :Катэгорыя:Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ

Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:Педагагічныя факультэты Катэгорыя:1922 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1931 годзе Катэгорыя:Педагагічны факультэт БДУ