«Аўтарадыё» (105,1 Мінск FM) — першая незалежная радыёстанцыя ў незалежнай Беларусі, FM-станцыя, якая працавала ў Мінску на частаце 105,1 МГц з 7 жніўня 1992 года да 12 студзеня 2011 года, калі была ануляваная ліцэнзіяЗакрыта «Аўтарадыё» — за экстрэмізм Наша Ніва.

Гісторыя З пачатку 1990-х гадоў да 1 студзеня 1995 года «Аўтарадыё» вяшчала на частаце 67,7 . Вяшчанне «Аўтарадыё» ў УКХ-дыяпазоне абумаўлялася адзінай на той момант даступнасцю дадзенага частотнага рэсурсу як для вяшчальнікаў, так і для карыстальнікаў. У 1995 годзе радыё закрылі. Вяртанне ў эфір заняло 4 гады. У 2001 годзе было запушчана паралельнае вяшчанне і на FM-частаце 105,1 МГц.

Радыёстанцыя ратыравала беларускую музыку, у прыватнасці такія гурты, як «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкі» і «Neuro Dubel», а таксама лідараў хіт-парадаў «Тузін Гітоў». Вядомымі вядучымі перадач на радыёстанцыі былі Алег Хаменка, Зміцер Вайцюшкевіч, Маша Яр і іншыя.

У верасні 2009 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйнае папярэджанне «Аўтарадыё» за вяшчанне сумеснай з Еўрапейскім радыё для Беларусі перадачы «EuroZoom». Спыненне дзейнасці У перыяд агітацыйнай кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе радыё траслявала матэрыялы кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева. Падчас свайго выступу Саннікаў выказаўся, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

12 студзеня 2011 года рэдакцыяй «Аўтарадыё» атрымана прадпісанне РУП «БелГІЭ» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб спыненні дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастаснага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Загад вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 года за подпісам старшыні камісіі Алега Праляскоўскага. Пастанова камісіі анулюе права «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае радыёвяшчанне «ў сувязі з невыкананнем „Аўтарадыё“ творчай канцэпцыі і распаўсюджваннем у эфіры 16 снежня 2010 года інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». У сувязі з ануляваннем ліцэнзіі кіраўнік «Аўтарадыё» звяртаўся з пазовам у Вышэйшы гаспадарчы суд.

Журналіст Паўлюк Быкоўскі канстатаваў, што «Аўтарадыё» было пазбаўлена частот нібыта за прапаганду экстрэмізму, хоць перадвыбарная рэклама ўзгаднялася з Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Суд першай інстанцыі падтрымаў пазіцыю «Аўтарадыё», але пазней справа была перагледжана. Па выніках перагляду Дзмітрый Аляксандраў, суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда, які вынес рашэнне аб закрыцці радыёстанцыі, стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза.

Частата «Аўтарадыё» 105,1 МГц, якая вызвалілася з прычыны пазбаўлення ліцэнзіі, была аддадзеная радыё «Сталіца», і дзяржаўная радыёстанцыя пачала на ёй вяшчанне 15 красавіка 2012 года.

Заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юрый Базан памёр 24 верасня 2016 года.

Ацэнкі Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі нызываў радыёстанцыю найбольш любімаю сярод беларускіх FM-станцыяў.

Адлюстраванне ў культуры У 2011 годзе гурт «N.R.M.» прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі.

Аднаўленне брэнда 1 чэрвеня 2018 г. на частаце 98,0 FM пачала вяшчанне радыёстанцыя пад назвай «Аўтарадыё»Авторадио Беларусь на Рrfm.ru. Ніякіх напамінаў пра станцыю, якая дзейнічала пад гэтай назвай у 1992-2011 гг., на сайце новай станцыі няма. Слоган радыёстанцыі «Толькі рок!» паказвае, што яе асноўны музыкальны фармат — рок-музыка. Як зазначалася ў артыкуле, прысвечаным выхаду ў эфір гэтай станцыі, "«Аўтарадыё» не з'яўляецца франшызай аднайменнай расійскай радыёстанцыі, а ажыццяўляе ўласнае вяшчанне. Усе праграмы «Аўтарадыё» ствараюцца ў БеларусіТолько рок! В Минске запустилось «Авторадио» // Комсомольская правда, 7.09.2018.".

Вяшчанне З 2018 г. «Аўтарадыё» вяшчае праз уласны сайт, мабільныя прыкладанні і ў FM-дыяпазоне: Мінск 98.0 Гомель 89.7 Полацк 88.2 Слонім 92.7згодна сайта радыёстанцыі

Крыніцы

Спасылкі Сайт «Аўтарадыё»

Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2011 годзе Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Беларускія СМІ