Луко́мльскі сельсавет С. 52 — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лукомль.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета з Чарэйскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Багатыр, Вал, Дудары, Новыя Лаўкі, Старыя Лаўкі і Стражэвічы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.. 1 красавіка 1960 года ў склад Пачаевіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Граеўшчына, Карнілаўка, Кругліца, Паршчэўшчына, Ротніца і Рудніца)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бешанковіцкага раёнаПагаспадарчыя кнігі па Чашніцкаму раёну за 1944—1966 гг.. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Пачаевіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Барок, Восава, Граеўшчына, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Карнілаўка, Кругліца, Мялешкавічы, Паршчэўшчына, Ротніца, Рудніца і Слабодка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Антапольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барок, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 91287).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лукомльскага сельсавета 28 населеных пунктаў. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска ВуглыРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарэйскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Белая Царква, Болюта, Бярозкі, Гара, Канстанцінава, Навазёмава і Чарэя), у склад Антапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1797 чалавек, з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1211 чалавек.
Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 18 1 студзеня 1974 года — 28
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе