Літаратурны дом «Логвінаў» — беларускае выдавецтва і кнігарня, знаходзіцца ў Мінску па адрасе пр. Незалежнасці, 37А. Заснавана Ігарам Логвінавым у 2000 годзе для выдання альтэрнатыўнай літаратурыПра нас — Кнігарня «Логвінаў», яно стала важнай часткай беларускамоўнай культурнай прасторы. У «Логвінаве» былі выдадзеныя і прадаюцца кнігі Сяргея Пясецкага, Адама Глобуса, Альгерда Бахарэвіча, Андрэя Хадановіча, Наталкі Бабінай, Уладзіміра Арлова, Франца Сіўко і іншых вядомых беларускіх аўтараў.
Дзейнасць
На базе памяшканняў «Логвінава» рэгулярна праходзяць прэзентацыі беларускіх і замежных кніг, фестывалі і іншыя культурныя мерапрыемствы. У кнігарне на праспекце Незалежнасці праходзяць выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі і іншых краін.
За выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011», які суд прызнаў экстрэмісцкім, было пазбаўлена выдавецкай ліцэнзіі. У 2014 годзе аднавіла працу ў Вільні пад назвай "Літаратурны дом «Логвінаў»".
У сакавіку 2026 года КДБ Беларусі аб’явіў экстрэмісцкім фарміраваннем уяўную кааліцыю некалькіх выдавецтваў, уключаючы «Логвінаў».
Цікавыя факты
Кнігарня выдавецтва — адна з нешматлікіх устаноў Мінска, дзе персанал размаўляе з кліентамі пераважна па-беларуску.
Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы ў замежжы Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Мінску Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Беларуская літаратура XXI стагоддзя Катэгорыя:Кнігарні