Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў (17 студзеня 1917, Кінзенбулатава — 17 чэрвеня 1958, Кінзенбулатава) — савецкі ваенны і адміністрацыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 17 студзеня 1917 года ў вёсцы Кінзенбулатава Сцерлітамакскага павета Уфімскай губерні. Башкір. У 1930—1938 гадах працаваў трактарыстам у калгасе «Урал».
У Чырвоную Армію быў прызваны ў 1938 годзе Ішымбайскім гарадскім ваенкаматам і ў 1941 годзе — Макараўскім раённым ваенкаматам.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — гвардыі старшы сяржант, камандзір кулямётнага разліку 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 112-й Башкірскім кавалерыйскай дывізіі (у далейшым перайменаванай у 16-ю гвардзейскую Чарнігаўскую кавалерыйскую дывізію), 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту.
Пасля дэмабілізацыі Г. Г. Халікаў працаваў на радзіме, быў старшынёй Сайранаўскага сельскага савета, старшынёй калгаса «Янгі Турмуш», ўпаўнаважаным Хажынаўскай ГЭС, старшынёй прамарцелі «Алга» Сайранаўскага сельсаветаРеспубликанский музей Боевой Славы: Халиков Тимербулат Галяутдинович ..
Подзвіг Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць гвардыі старшаму сяржанту Халікаву Цімірбулату Галяўтдзінавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 2987)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
З узнагароднага ліста:«Тав. Халікаў 18 верасня 1943 г. пры наступленні на вёску Бярэзна першым уварваўся з другім узводам у вёску і агнём кулямёта знішчыў разлік мінамётнай батарэі і тут жа выкаціўшы кулямёт на вуліцу, адкрыў агонь па ворагу, які адыходзіў. У выніку сумесна з узводам знішчана 87 салдат і афіцэраў праціўніка, захоплена 78 гітлераўцаў у палон.
28 верасня 1943 г. ноччу, са сваім кулямётным разлікам пад моцным кулямётным і мінамётным агнём праціўніка першым з эскадрону фарсіраваў раку Дняпро і тут жа ачысьціў агнём бераг і хмызнякі ад аўтаматчыкаў ворага, тым самым даў магчымасць фарсіраваць раку Дняпро іншым падраздзяленням палка».
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (15.01.1944); ордэн Леніна (15.01.1944); медаль «За баявыя заслугі» (06.10.1943).
Памяць У вёсцы Кінзенбулатава імем Героя Халікава названая вуліца.
Спасылкі
Республіканский музей Боевой Славы: Халиков Тимербулат Галяутдинович .
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане