Мумба́і (ранейшая назвай: Бамбе́й; на маратхі: मुंबई, ) — сталіца індыйскага штату Махараштра. Горад знаходзіцца на востраве Сальсет і ўзбярэжжы Аравійскага мора, злучаных шматлікімі мастамі.
Паводле апошніх звестак, насельніцтва горада налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасці насельніцтва гэта шосты ў свеце горад. Разам з гарадамі-спадарожнікамі Мумбаі ўтварае гарадскую кангламерацыю. Порт горада з’яўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча горада — 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.
Мумбаі адначасова з’яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбейская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацый і фірм. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцця тут значна вышэйшы, чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі не толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе змяшэнню самых розных культур, рэлігій і моў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён з’яўляецца цэнтрам індыйскай кінематаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасць фільмаў у свеце.
Індыйская назва горада паходзіць ад імені індыйскай багіні Mumba. У XVI стагоддзі партугальцы назвалі гэта месца Bom Bahia, што азначае Добры заліў. Пасля заваявання Індыі брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная змена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбей» усё яшчэ ўжываецца па ўсім свеце.
Гісторыя
Раннія часы Мумбаі быў пабудаваны на архіпелагу з сямі астравоў: Бамбей, Парэль, Мазагаон, Махім, Калаба, Ворлі і вострава Старой ЖанчыныFarooqui, Amar (2006). «Opium city: the making of early Victorian Bombay». Three Essays Press. ISBN 978-81-88789-32-0. p. 1. На сёння дакладна вядома, калі гэтыя астравы ўпершыню былі заселены. Плейстацэнавыя адклады, знойдзеныя ўздоўж прыбярэжных раёнаў вакол Кандывалі на поўначы Мумбаі археолагам Тодам у 1939 годзе, паказваюць, што астравы былі заселены яшчэ з часоў каменнага векуGhosh, Amalananda (1990). «An Encyclopaedia of Indian Archaeology». Brill. ISBN 81-215-0088-5. p. 25. Магчыма, у пачатку нашай эры, але, магчыма, і раней, калі сюды прыйшлі рыбакі народнасці коліGreater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, p. 5.
У III стагоддзі да н.э. астравы ўвайшлі ў склад імперыі Маур’яў пры яе пашырэнні на поўдзень, падчас панавання будыйскага імператара Ашокі МагадхіDavid, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House, p. 5. Будыйскі храм-пячора Канхеры, які размяшчаўся каля Барывалі, быў заснаваны ў сярэдзіне III стагоддзя да н.э.«Kanheri Caves». Archaeological Survey of India (ASI). і стаў важным цэнтрам будызму ў Заходняй Індыі ў старажытныя часыKumari, Asha (1990). «Hinduism and Buddhism. Vishwavidyalaya Prakashan». ISBN 81-7124-060-7. p. 37. Горад тады быў вядомы пад назвай Гептанезія, што ў перакладзе са старажытнагрэчаскай азначае «горад з сямі астравоў». Гэтая назва была дадзена гораду грэчаскім географам ПталамеемDavid, M. D. (1973). «History of Bombay», 1661—1708. University of Mumbai, p. 8.
У перыяд з II стагоддзя да н.э. і да IX стагоддзя н.э. астравы перайшлі пад кантроль паслядоўных карэнных дынастый: Сатаваханаў, Заходніх Кшатрапаў, Абхіраса, Вакатакасаў, Калачурыяў, Канкан Маурыяў, Чалук’яў і РаштракутаўGreater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, pp. 127—150, перш чым рэгіён перайшоў пад уладу дынастыі Сілхара з 810 да 1260 годаDwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X. p. 79. Некаторыя з самых старых будынкаў у горадзе былі пабудаваны ў гэты перыяд, як, напрыклад пячоры Ягешвары (ад 520 да 525 года)«The Slum and the Sacred Cave». Lamont-Doherty Earth Observatory (Columbia University). p. 5. і Элефанта (ад VI-VII стагоддзяў)«World Heritage Sites — Elephanta Caves». Archaeological Survey of India., храм Валкшвар (X стагоддзя)Dwivedi, Sharada (26 September 2007). «The Legends of Walkeshwar». Mumbai Newsline. Express Group, і вадаём Банганга (XII стагоддзе)Agarwal, Lekha (2 June 2007). «What about Gateway of India, Banganga Tank?». Mumbai Newsline. Express Group..
Кароль Бімба (Бхімдэў) заснаваў сваё царства ў рэгіёне ў канцы XIII стагоддзя і ўсталяваў сваю сталіцу ў МахікаваціDwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X, p. 51. Патарэ Прабху, адны з самых ранніх вядомых пасяленцаў горада, былі пераселены ў Махікаваці з Саўраштры каля 1298 годзе БхімдэвамSingh, K. S.; B. V. Bhanu, B. R. Bhatnagar, Anthropological Survey of India, D. K. Bose, V. S. Kulkarni, J. Sreenath (2004). «Maharashtra». XXX. Popular Prakashan. ISBN 978-81-7991-102-0, p. 1703. Дэлійскі султанат анексіраваў астравы ў 1347—1348 гадах і кантраляваў іх да 1407 года. За гэты час астравы былі ў падпарадкаванні мусульманскіх кіраўнікоў Гуджарата, якія прызначаліся Дэлійскім султанатамDavid, M. D. (1973). «History of Bombay, 1661—1708». University of Mumbai, p. 14. У 1407 годзе султанат Гуджарат атрымаў незалежнасць, і астравы засталіся пад яго кіраваннем. Патранаж з боку султаната садзейнічаў будаўніцтву шматлікіх мячэцей, як, напрыклад, выдатная мячэць Хаджы Алі ў Ворлі, якая была пабудавана ў гонар мусульманскага святога Хаджы Алі ў 1431 годзеKhalidi, Omar (2006). «Muslims in the Deccan: a historical survey». Global Media Publications. ISBN 978-81-88869-13-8, p. 24. З 1429 да 1431 года астравы былі прычынай рознагалоссяў паміж султанатам Гуджарат і султанатам БахаманіMisra, Satish Chandra (1982). «The Rise of Muslim Power in Gujarat: A History of Gujarat from 1298 to 1442». Munshiram Manoharlal Publishers, p. 193. У 1493 годзе Бахадур-хан Гілані з султаната Бахамані паспрабаваў захапіць астравы, але атрымаў паражэнне.
Еўрапейскае панаванне Імперыя Вялікіх Маголаў, заснаваная ў 1526 годзе, была дамінуючай сілай на індыйскім субкантыненце ў сярэдзіне XVI стагоддзя«Mughal Empire». Department of Social Sciences. University of California.. Аднак занепакоенасць імператара Маголаў Хумаюна ўзрасла, калі султан Гуджарата Бахадур-шах быў абавязаны падпісаць дагавор з Партугальскай імперыяй 23 снежня 1534 года. Па дагаворы, сем астравоў і горад былі перададзены ў карыстанне партугальцам. Партугальцы прымалі актыўны ўдзел у стварэнні і пашырэнні іх рымска-каталіцкіх рэлігійных ордэнаў у БамбеіGreater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department. p. 169.
Некаторыя з найстарэйшых каталіцкіх храмаў у горадзе, такія як царква Святога Міхаіла ў Махіме (1534)David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House. p. 19, царква Святога Яна Хрысціцеля ў Андхеры (1579)Shukla, Ashutosh (12 May 2008). «Relishing a Sunday feast, but only once in a year». Daily News and Analysis (DNA)., царква Святога Андрэя на Бандры (1580)D’Mello, Ashley (9 June 2008). «New life for old church records». The Times of India. і царква Глорыі (1632)«Glorious past» . Express India. 28 October 2008., адносяцца да партугальскай эпохі. 11 мая 1661 года згодна са шлюбным дагаворам паміж англійскім каралём Карлам II і Кацярынай дэ Браганса, дачкой партугальскага караля Жуана IV, астравы перайшлі ў валоданне Брытанскай імперыі, як частка пасагу«Catherine of Bragança (1638—1705)». BBC.. Аднак некаторыя тэрыторыі ў гэтым рэгіёне ўсё яшчэ палежалі партугальцам. З 1665 па 1666 год англічанам удалося набыць некаторыя з іхThe Gazetteer of Bombay City and Island. Gazetteers of the Bombay Presidency. 2. Gazetteer Department. p. 54.
Гэтыя астравы былі, у сваю чаргу, здадзены ў арэнду брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў 1668 годзе на суму ў 10 фунтаў стэрлінгаў у год згодна з каралеўскай хартыяй ад 27 сакавіка 1668 года. Насельніцтва хутка павялічылася: з 10 тысяч у 1661 годзе да 60 тысяч у 1675 годзе. Пазней астравы былі атакаваны сіддзійскім адміралам імперыі Вялікіх Маголаў Якутам Ханам у кастрычніку 1672 годаYimene, Ababu Minda (2004). «An African Indian Community in Hyderabad: Siddi Identity, Its Maintenance and Change». Cuvillier Verlag. ISBN 3-86537-206-6. p. 94, Рыклофам ван Гоэнам, генерал-губернатарам галандскай Індыі, 20 лютага 1673 годаGanley, Colin C. (2007). «Security, the central component of an early modern institutional matrix; 17th century Bombay’s Economic Growth» . International Society for New Institutional Economics (ISNIE). p. 13., і сіддзійскім адміралам Сіддзі Самбалам 10 кастрычніка 1673 года.
Геарафія
Мумбаі складаецца з дзвюх асобных абласцей: горада Мумбаі і Мумбайскага прыгараднага раёна, якія ўтвараюць два асобныя раёны штата Махараштра«Mumbai Suburban» . National Informatics Centre (Mahrashtra State Centre). . Гарадскую частку таксама часта называюць Айленд-Сіці ці Паўднёвым Мумбаі. Агульная плошча Мумбаі складае 603,4 км²«Area and Density — Metropolitan Cities». Ministry of Urban Development (Government of India). p. 33.. З гэтай плошчы астраўная частка ахоплівае 67,79 км², у той час як прыгарадны раён размяшчаецца на 370 км², у сукупнасці іх плошча складае 437,71 км². Яна знаходзіцца пад кіраваннем муніцыпальных улад, астатняя плошча належыць міністэрству абароны, порту, камісіі па атамнай энергіі і нацыянальнаму парку Барывалі, якія знаходзяцца па-за юрысдыкцый мясцовых улад.
Мумбаі размешчаны ў вусці ракі Ульгас на заходнім узбярэжжы Індыі, у прыбярэжнай вобласці, вядомай як Конкан. Мумбаі абмежаваны Аравійскім морам на захадзе. Многія часткі горада ляжаць над узроўнем мора з вышынямі ад 10 да 15 метраўKrishnamoorthy, Bala (2008). «Environmental Management: Text And Cases». PHI Learning Pvt. Ltd.. ISBN 978-81-203-3329-1. p. 218, а горад мае сярэднюю вышыню 14 метраў над узроўнем мора«Mumbai, India» . Weatherbase.. Паўночная частка Мумбаі з’яўляецца пагорыстай, а самы высокі пункт у горадзе мае вышыню 450 метраўSrinivasu, T.; Pardeshi, Satish. «Floristic Survey of Institute of Science, Mumbai, Maharashta State» . Government of Maharashtra..
Акрамя плаціны Бгатса, ёсць шэсць асноўных азёр: Віхар, Ніжняя Вайтарна, Верхняя Вайтарна, Тулсі, Танса і Паваі, якія пастаўляюць ваду ў горад«Municipal Corporation of Greater Mumbai Water Sector Initiatives» (PPT). Department of Administrative Reforms and Public Grievances (Government of India). p. 6.. Азёры Тулсі і Віхар размешчаны ў межах Нацыянальнага парку Барывалі і ў межах горада. Вада з возера Паваі, якое таксама знаходзіцца ў межах горада, выкарыстоўваецца толькі для сельскагаспадарчых і прамысловых мэт«Salient Features of Powai Lake» (PPT). Department of Environment (Government of Maharashtra). pp. 1-3.. Берагавая лінія горада прарэзана шматлікімі залівамі і бухтаміSen, Somit (13 December 2008). «Security web for city coastline». The Times of India..
Глебавае покрыва ў гарадскім рэгіёне ў асноўным пясчанае з-за яго блізкасці да мора. У прыгарадах глебавае покрыва ў асноўным алювіяльнае і суглінкавае. Мумбаі размешчаны ў сейсмічна актыўнай зоне з-за наяўнасці разлому пліты ў раёнеKanth, S. T. G. Raghu; Iyenagar, R. N. (10 December 2006). «Seismic Hazard estimation for Mumbai City». Current Science (Current Science Association) 91 (11): 1486..
Клімат Мумбаі мае трапічны клімат, у прыватнасці, трапічны вільготны і сухі клімат па кліматычнай класіфікацыі Кёпена, з сямю месяцамі сухасці і пікам колькасці дажджоў у ліпеніProceedings of the Indian National Science Academy. 65. Indian National Science Academy. 1999, p. 210. Халодны сезон доўжыцца са снежня па люты, летні сезон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Перыяд з чэрвеня да канца верасня ёсць паўднёва-заходні мусонны сезон, а ў кастрычніку і лістападзе назіраецца пост-сезон мусонаў.