Амба́рчык () — бухта каля ўсходняй часткі Калымскага заліва Усходне-Сібірскага мора. Тэрыторыя Расіі. Уваходзіць у тэрыторыю Рэспублікі Саха (Якуція).
Даўжыня бухты каля 3 км. Шырыня каля ўваходу каля 7 км. Глыбіні да 4 м. Большую частку года бухта пакрытая лёдам.
На беразе бухты знаходзіцца сяло Амбарчык — былы порт, першы порт Усходне-Сібірскага мораВосточно-Сибирское море // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org. У ім у 1935 годзе была адкрыта палярная станцыя.
У бухце знаходзіцца усталяваны ў 1977 годзе памятны знак «Ружа вятроў» у гонар палярнага даследчыка Георгія Якаўлевіча Сядова.
Літаратура
Спасылкі Восточно-Сибирское море // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org
Катэгорыя:Усходне-Сібірскае мора Катэгорыя:Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Залівы Якуціі