Лама́мі () — рака ў Афрыцы, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, левы прыток ракі Конга.

Даўжыня ракі каля 1500 км. Плошча вадазбору каля 110 000 км². Сярэдні расход вады каля 1700 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на плато Катанга. Працякае ў напрамку на поўнач. На рацэ шмат вадаспадаў. Найбольшыя ўзроўні вады ў рацэ ў перыяд дажджоў, у верасні — красавіку. Суднаходная на адлегласці 330 км ад вусця. У вусці ракі горад Ісангі.

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 75. — 671 с. с илл.

Спасылкі Lomami River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Прытокі Конга