Ніжэй прыведзены спіс палітычных партый Іспаніі.

Іспанія мае шматпартыйную сістэму як на нацыянальным, так і рэгіянальным узроўні. На нацыянальным узроўні, з выбараў 1982 у двухпалатных Генеральных картэсах традыцыйна дамінуюць дзве палітычныя партыі, левацэнтрысцкая Іспанская сацыялістычная рабочая партыя (ІСРП) і правацэнтрысцкая Народная партыя. У 2010-х гадах з’явілася тэндэнцыі як паслаблення ІСРП, якую адціскаюць новыя левыя партыі, у першую чаргу «Падэмас», так і з'яўлення новых цэнтрысцкіх і правацэнтрысцкіх партый.

Акрамя нацыянальных партый у Іспаніі таксама маюцца шматлікія рэгіянальныя, якія могуць быць моцныя ў аўтаномных супольнасцях, такіх як Каталонія і Краіна Баскаў, і часта бываюць неабходныя для фарміравання урадавых кааліцый на нацыянальным узроўні.

Парламенцкія партыі Партыя/кааліцыяМесцаў у Кангрэседэпутатаў (2016)Месцаў у Сенаце (2016)Ідэалогія Народная партыя 137 151 Кансерватызм Іспанская сацыялістычная рабочая партыя 85 63 Сацыял-дэмакратыя Падэмас 71 23 Дэмакратычны сацыялізм Грамадзяне 32 3 Лібералізм Рэспубліканскія левыя Каталоніі 9 12 Малая партыя Дэмакратычная канвергенцыя Каталоніі 8 4 Малая партыя Баскская нацыяналістычная партыя 5 6 Малая партыя Адзінства Краіны Баскаў 2 1 Малая партыя Канарская кааліцыя 1 2 Малая партыя іншыя 0 1

Зачыненыя партыі Дэмакратычны і сацыяльны цэнтр Канвергенцыя і Саюз Рабочая партыя за марксісцкае аб’яднанне

Гл. таксама Дзяржаўны лад Іспаніі

Іспанія