Вазапісец Афрадыты (, ) — ананімны грэчаскі вазапісец і ганчар, працаваў у Пестуме канца IV стагоддзя да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы.
Каля 330 да н.э. вазапісец Афрадыты прыехаў у Пестум з АпулііPierre Lévêque. Céramiques hellénistiques et romainesHarvey Alan Shapiro,Carlos A. Picón,Gerry D. Scott. Greek vases in the San Antonio Museum of Art і далучыўся да майстэрні пестумскага вазапісу Астэя і Піфона.
Вядомыя працы
імянная ваза — амфара, так званая Ваза АфрадытыThe Tombs of Paestum — Exhibition at the Martin-Gropius-Bau Berlin " Espaces Arts & Objets кратар з выявай Арэста, Электры і бога Апалона, датаваны каля 340—330 да н.э. Цяпер знаходзіцца ў зборы Уільяма Найта ЗевадскіTheater in Ancient Art: The William Knight Zewadski Collection . амфара, датаваная 340—320 да н.э. На боку А намаляваная фігура аголенага юнака і задрапіраваная ў хітон жаночая постаць, якая трымае фіялу з чарамі. Юнак абапіраецца на палку адной рукой, а другой трымае люстэрка. На шыйным рэгістры вазы намаляваны профіль жаночай галавы. Рэгістры аддзеленыя адзін ад аднаго пальметамі — характэрнымі арнаментальнымі матывамі пестумскага вазапісуA PAESTAN RED-FIGURED AMPHORA. вясельны лебес, на боку А якога намаляваны юнак з кубкам і дзяўчына з люстэркам. На боку В — фігуры юнакоў. Ваза належала Артуру Дэйлу Трендалу, цяпер захоўваецца ў Элінскім музеі, Мельбурн. Экспанат LTU 1985,01The Trendall Collection .
Літаратура A. D. Trendall, The Red-Figured Vases of Paestum, Hertford, 1987, no. 2/970, pl. 149a-c.
Катэгорыя:Вазапісцы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Постаці ганчарства