Павел Кляньё (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Мінску, з 1-га класа пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 года быў заяўлены за дубліруючы склад «Мінска», але так і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж года далучыўся да клуба Першай лігі «Нёман-Агра» са Стоўбцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У лютым 2018 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда». Сезон 2018 пачынаў у дубліруючым складзе тарпедаўцаў. 13 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў каманду.
У жніўні 2019 года стаў іграком «Гомеля», аднак выступаў у гомельскім клубе толькі за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель». Неўзабаве адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў, і ў лютым далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Замацаваўся ў аснове чыгуначнікаў і стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды, забіўшы за сезон 10 галоў у Першай лізе.
У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам. У першай палове сезона 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену, а са жніўня страціў месца ў складзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Хутка стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў кантракт. Не здолеў замацавацца ў складзе сталічнага клуба, толькі часам выхадзіў на замену.
У ліпені 2022 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам, які пераехаў у Віцебск. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Макслайн», аднак у студзені 2024 года зноў стаў трэніравацца з клубам і ў лютым падпісаў новае пагадненне. Пакінуў клуб у ліпені 2024 года.
У жніўні 2024 года стаў іграком «Оршы».
Міжнародная кар’ера 8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і паспеў адзначыцца хет-трыкам.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 (1) дубль Мінск 0 0 2017 (2) Д2 Нёман-Агра 15 1 2018 Д1 Тарпеда 17 2 2019 (1) Д1 Тарпеда 12 1 2019 (2) дубль Гомель 4 0 2020 Д2 Лакаматыў 21 10 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 3 2022 (1) Д1 Мінск 8 0 2022 (2) Д2 Макслайн 8 1 2023 Д2 Макслайн 24 3 2024 (1) Д2 Макслайн 11 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Орша