Помнік Калініну — помнік у Мінску, размешчаны на плошчы Калініна па праспекце Незалежнасці. Прысвечаны дзеячу Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, Герою Сацыялістычнай Працы М. І. Калініну. Арыентаваны ў бок праспекта Незалежнасці, з’яўляецца ідэйна-мастацкім цэнтрам плошчы.

Апісанне Аўтары помніка — скульптары I. Глебаў, В. Палійчук, архітэктары Ю. Грыгор’еў, А. Няўзораў. Пастаўлены ў 1978 г. Бронзавая фігура вышыный 4,5 м устаноўлена на высокім 5-метровым пастаменце прамавугольнай формы. Жэст рукі, нешырокі крок, складкі зашпіленага паліто надаюць постаці энергію і дынамічнасць. Стрыманая пластыка адпавядае велічнаму і ўрачыстаму ладу помніка. Пастамент і ступеньчаты стылабат абліцаваны паліраваным чырвоным гранітам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1978 год у Мінску Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Плошча Калініна (Мінск) Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Міхаіл Калінін Катэгорыя:Творы Ігара Глебава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Грыгор’ева Катэгорыя:Творы Васіля Палійчука Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксея Няўзорава