Елагу́й () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, левы прыток ракі Енісей.
Даўжыня ракі 464 км (ад вытоку ракі Правы ЕлагуйИванов В. В., Чалов Р. С. Елогуй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Плошча вадазбору 25 100 км². Сярэдні расход вады 144 м³/с (каля пасёлка Келог). Сярэдні аб’ём сцёку 5,271 км³/год. Выток ракі і басейн знаходзіцца на ўсходнім ускрайку Заходне-Сібірскай раўніны. Берагі ракі ў верхнім і сярэднім цячэнні высокія, у ніжнім — нізкія і забалочаныя. Замярзае ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. Рака суднаходная на адлегласці 170 км (ад вусця да пасёлка Келог)Река Елогуй (Прав. Елогуй) // Государственный водный реестр РФ, сплаўная.
Прытокі: Алтус, Імлеус, Кушна, Вялікая Кыкса, Малая Кыкса, Кепсес, Хатамат, Ісельчэс, Тына, Танксес, Сугдзель, Усканчэс, Левы Елагуй і інш.
Літаратура
Спасылкі Река Елогуй (Прав. Елогуй) // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В., Чалов Р. С. Елогуй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея