In hoc signo vinces () — словы, якія былі напісаныя на крыжы, што ўбачыў у небе Канстанцін I Вялікі пад час паходу на Рым 28 кастрычніка 312 года перад бітвай з Максенцыям.

Ён загадаў адлюстраваць крыж на шчытах сваіх салдат і, нягледзячы на перавагу суперніка ў колькасці, атрымаў перамогу. Пасля гэтыя словы былі вышытыя на яго сцягу, Канстанцін забараніў ганенні на хрысціян і перад смерцю прыняў хрысціянства.

Гэтая ж фраза ў скажоным царкоўна-славянска-беларускім перакладзе («Сім пераможма!») выкарыстоўваецца для дасягнення саркастычнага эфекта ў гутарцы, каб паказаць неадпаведнасць мэт і сродкаў іх дасягнення.

Дэвіз Выраз атрымаў распаўсюд у мастацкай культуры і геральдыцы. Ірландскі (464) Бронзавыя візантыйскага імператара Канстанта II (641—668) Герб места Пльзень (1295) у Багеміі (Чэхія) Горад Біркіркара (1436) у Сярэдзіннай вобласці вострава Мальта Адваротны бок сцяга (1821) на пачатку вайны за незалежнасць Грэцыі 1821—1829 гадоў (1837) у Чэнаі (штат Тамілнад, Індыя) (1843) у Вустэры (штат Масачусэтс, ЗША) Студэнцкае брацтва (1855) у ЗША і Канадзе (1962) у штаце Юкатан (Мексіка) Эмблема (1991—2008) у складзе Харвацкага войска На некаторых версіях пачкі амерыканскіх сігарэт «Pall Mall».

Спасылкі

Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Лозунгі Катэгорыя:Гісторыя хрысціянства Катэгорыя:Хрысціянства ў Італіі Катэгорыя:Ранняе хрысціянства