Кшы́штаф Ма́рэк Пясе́віч (; ) — польскі адвакат, палітык, сцэнарыст. Сенатар II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011). Як кінематаграфіст найбольш вядомы сваім шматгадовым супрацоўніцтвам з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім, мае намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы сцэнарый.

Біяграфія Кінематаграфічная дзейнасць Кшыштаф Пясевіч з’яўляецца суаўтарам сцэнарыя да 17 фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага, сярод якіх найбольш вядомыя працы рэжысёра: тэлецыкл «Дэкалог», фільм «Падвойнае жыццё Веранікі» і трылогія «Тры колеры». Гэтыя фільмы былі адзначаны шматлікімі кінаўзнагародамі, у тым ліку шэрагам намінацый і кінаўзнагарод за найлепшы сцэнарый. Сцэнарый да фільма «Тры колеры: Чырвоны» быў адзначаны намінацыяй на прэмію «Оскар». Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага іх з Пясевічам сцэнарыі экранізаваліся іншымі кінарэжысёрамі. Так у 2002 годзе Том Тыквер выпусціў фільм «Рай» па сцэнарыі Кшыштафа Пясевіча і Кшыштафа Кеслёўскага.

Палітычная дзейнасць Кшыштаф Пясевіч быў сенатарам II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011).

Фільмаграфія Спіс сцэнарных прац Кшыштафа Пясевіча паводле інфармацыі сайту «Internet Movie Database» і інтэрнэт-базы польскага кіно «FilmPolski.pl»:

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сцэнарысты Польшчы Катэгорыя:Адвакаты Польшчы Катэгорыя:Сенатары Польшчы Катэгорыя:Постаці польскага каталіцтва Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены партыі «Грамадзянская платформа»