Дэмакраты ( — адна з найбуйнейшых партый у Бразіліі. Раней мела назву Партыя Ліберальны фронт ()
Гісторыя Заснаваная ў 1984 годзе ў выніку выхаду цэнтрыстаў-лібералаў з Сацыяльна-Дэмакратычнай партыі (СДП). Лідар ПЛФ Жозэ Сарнэй займаў пасаду прэзідэнта краіны пасля смерці партнёра па кааліцыі Дэмакратычнага Альянса Танкреда Нэвіса. У час кіравання лідара ПЛФ былі здзейсненыя паважныя дэмакратычныя змены, але папулістычная сацыяльная праграма была непаспяхова. Таксама ўлады пры вырашэнні працоўных канфліктаў дастаткова часта звярталіся да вайскоўцаў, гэта ўсё спавадавала спадак папулярнасці ПЛФ.
Агульныя звесткі Асноўная ідэалогія партыі — неалібералізм. Партыя выступае за абмежаванне ўплыву дзяржавы ў эканоміцы, за прыватную ініцыятыву ва ўсіх галінах дзейнасці чалавека, ў тым ліку і палітычнай.
Сацыяльная база партыі — сярэдні клас, буйная буржуазія.
Спасылкі Афіцыйная старонка Інфармацыя аб партыі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Бразіліі Катэгорыя:Хрысціянска-дэмакратычныя партыі