Бытанта́й ()— рака ў Азіяцкай часты Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Яна (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 586Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 40 200 км². Сярэдні расход вады 152 м³/с (за 20 км ад вусця)Виноградова Н. Н. Бытантай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России», аб’ём сцёку 4,797 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на вышыні 1200 м, на ўсходнім схіле Арулганскага хрыбта. Большая частка цячэння ракі на адгор’ях Верхаянскага хрыбта. Даліна ракі шырынёй да 2 км, каля вусця пашыраецца да 20 км. Рэчышча меандруючае. Яго шырыня да 100 м. Замярзае ў сярэдзіне кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы мая. У зімовы перыяд рака перамярзае. Суднаходная на адлегласці 120 км (ад вусця да сяла Кубалах).

Прытокі: Еўрашкалаах, Мастах, Нюэле, Більлях, Ханах, Белене, Тэнкі, Лабыткання, Лыбалах, Кімпічэ, Аччыгый-Саккырыр, Улахан-Саккырыр, Харыя, Мандыя, Селябір, Кулгага-Суох, Ааллаах, Халбы, Атыкачан і інш.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Виноградова Н. Н. Бытантай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых