Літвякі або літвакі — у XIX стагоддзі рэгіянальная назва дзвюхмоўных літвінаў Ковеншчыны і Вількаміршчыны, якія адначасова ўжывалі дзве мовы — беларускую і літоўскую, або іх сумесь.
Праз актыўную каталіцкую прапаганду і ўвядзенне ў касцёле літоўскай мовы, мясцовыя жыхары пад канец XVIII стагоддзя сталі ўжываць адначасова дзве мовы — беларускую і літоўскую, або іх сумесь, у такой гаворцы значна пераважала беларуская мова. Іншыя, аднамоўныя жыхары і ксяндзы празвалі такіх дзвюхмоўных «літвякамі»Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 12, с. 104—105..
Расійскі навуковец Ігнат Казлоўскі ў 1869 годзе адзначыў, што дзвюхмоўных «літвякоў» жыхары ўласна Жамойці называлі «гудамі», то-бок славянамі, такім чынам прызнаючы яго славянскую належнасць і адасабляючы ад сябе.
Ігнат Казлоўскі пісаў, што калі параўнаць тэрыторыю на якой ужывалі літоўскую мову ў 1869 годзе і тэрыторыю на якой літоўскую мову ўжывалі каля 1700 года, то на яго думку за гэты час яна пашырылася ўдвая. На думку Казлоўскага, усе гэтыя «новыя літоўцы», як іх называлі палякі ў 1869 годзе, размаўлялі на адначасова на дзвюх мовах -- беларускай і літоўскай, прычым у гэтай сумесі значна пераважалі беларускія словы. Жамойты, то-бок жыхары Цельшыцкага, Шавельскага і Расейнскага паветаў называлі гэтых новых літоўцаў «гудамі», то-бок славянамі, і не лічылі іх часткай літоўскага народуКозловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 12, с. 105..
Па высновах польскага гісторыка Лялевеля, назвы вёсак Ковенскай губерні -- Гуды, Гудышкі, Гудырві, Гудыўны, Гудлоўскія, Гідзелі, Гудсоды, Гудкальні, Гудвіцы, Гудакі, Гуткаў і падобныя значаць тое самае, што словы «русін», «рускія» і паказваюць, што жыхары гэтых вёсак кінулі ўжыванне беларускай мовы пазней за жыхароў іншых вёсак Ковенскай губерні, і таму атрымалі сваю сённяшнюю назву, калі слова «гудас», то-бок «русін», стала ў палякаў зневажальнымLelewel J., Narody na ziemiach Slawianskich, Poznan r. 1853, s. 278..
Тым жа часам, у XIX стагоддзі літвіны-беларусы і каталіцкія ксяндзы менавалі гэтых дзвюхмоўных літвіноў Ковеншчыны і Вількаміршчыны «літвякамі».
Іншыя ўжыванні Цяпер «літвакі-калыбанюкі» ёсць як мясцовы этнікон на беларуска-ўкраінскім Палессі (паміж Століным і Кастопалем)Чаквін І.У. Гістарычная этнаніміка Палесся // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. – Серыя грамадскіх навук. 1985. № 4. с. 79—80..
Гл. таксама Літвіны Літвіны Севершчыны Старалітва Літвакі Русіны (гістарычны этнонім) Беларусцы
Крыніцы
Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае Катэгорыя:Каталіцтва