Асцёр С. 234 — карта Чарнігаўскай вобласці () — горад у Казэлэцкім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, на сутоках рэчак Дзясна і Асцёр. Насельніцтва 6000 чал. (2024).
Знаходзіцца за 43 км ад чыгуначнай станцыі Бобрык на лініі Кіеў — Бахмач. Прыстань.
Гісторыя 1098: першыя згадкі ў Аповесці мінулых часоў. ХII ст.: фартэцыя Пераяслаўскага княства, зваўся городцом Вострьским. 1240: пацярпеў ад набегу Арды. 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. 1471: у Кіеўскім ваяводстве. пач. ХVI ст.: перайшоў у валоданне віленскага ваяводы А. Гаштольда, які збудаваў у горадзе магутны замак і шэраг храмаў. 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі апынуўся ў Каралеўстве Польскім, цэнтр староства. 1635: у Чарнігаўскім ваяводстве. 1662: атрымаў Магдэбургскае права. 1667: згодна з Андросаўскім перамір’ем трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы. 1802: у Чарнігаўскай губерні. 1803: цэнтр павета.
Насельніцтва 1896 — 4752 чал. (2362 мужчын і 2390 жанчын), з іх паводле стану: шляхты 89, ганаровых грамадзян і купцоў 167, духоўнага стану 21, мяшчан 3791, вайсковага стану 428, сялян 219, іншых станаў 37; паводле вызнання: праваслаўных 3580, раскольнікаў 62, каталікоў 25, пратэстантаў 14, іўдзеяў 1013, магаметан 18, іншых вызнанняў 40. 2009 — 6524 чал.
Памятныя мясціны Гарадзішча. Васкрасенская царква (1845—1857). Юр’ева бажніца (ХІ ст.). Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Анатоль Мікалаевіч Рэзнік, беларускі гісторык Крыніцы
Літаратура S. 667—674
Катэгорыя:Гарады Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Казэлэцкага раёна