Анабас, паўзун (Anabas testudineus) — рыба атрада акунепадобных.

Водзіцца ў стаячых і слаба праточных вадаёмах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Даўжыня да 25 см. Цела буравата-зялёнае, бруха жаўтаватае.

Можа жыць без вады каля 8 гадзін. 3 дапамогай хваста, грудных плаўнікоў і шыпоў шчэлепных накрывак поўзае па сушы. Дыхае атмасферным паветрам з дапамогай спецыяльнага надшчэлепнага органа. У сухі сезон упадае ў спячку, закопваючыся ў глей.

Драпежнік.

Аб'ект мясцовага промыслу, разводзяць у сажалках.

Літаратура Анабас //

Катэгорыя:Акунепадобныя