Максім Лукашэвіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным Дзяржынску, аднак ужо ў юнацкім узросце трапіў у футбольную школу «Змена» (пазней «Мінск»), з 2009 года выступаў за дубль клуба. У 2012 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 чэрвеня 2012 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», выйшаўшы на замену ў другім тайме пры ліку 4:1, аднак пасля гэтага сталічныя футбалісты прапусцілі тры галы, і матч скончыўся ўнічыю 4:4. Пазней згуляў яшчэ толькі адзін матч за аснову, у другой палове 2012 года гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», пасля чаго пакінуў «Мінск».
У пачатку 2013 года перабраўся ў Літву, стаўшы іграком таўрагскага «Таўраса», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Аляксандр Бразевіч. Па выніках сезона 2013 «Таўрас» страціў месца ў A Лізе. У першай палове 2014 года гуляў за «Рэчыцу-2014» у беларускай Першай лізе пад кіраўніцтвам Бразевіча, пасля чаго вярнуўся ў «Таўрас», за які выступаў ужо ў Першай лізе Літвы.
У 2015—2017 працягваў выступаць у Першай лізе Літвы, гуляў за «Шылуце» і «Палангу». Па выніках сезона 2017 «Паланга» перамагла ў другім дывізіёне і выйшла ў A Лігу, аднак Максім у сярэдзіне сезона пакінуў каманду і стаў іграком клайпедскага «Караласа». За тры гады забіў у Першай лізе 59 галоў.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў лютым падпісаў з ім кантракт. У першай палове сезона 2018 нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, выступаў за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам». У сезоне 2019 гуляў пераважна за дубліруючы склад, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман».
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком славацкага клуба «Свіднік», аднак так і не згуляў за яго. У ліпені 2020 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні», дзе рэгулярна з’яўляўся на полі.
У лютым 2021 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», які хутка змяніў назву на «Макслайн», а ў чэрвені таго ж года зноў апынуўся ў Літве, далучыўшыся да клайпедскага «Няптунаса». Выступаў у камандзе да канца сезона 2021.
Міжнародная кар’ера У сакавіку 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Улетку 2012 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрас Таўраге Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Шылуце Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Свіднік Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Няптунас Клайпеда