Праспе́кт Ракасо́ўскага — магістральная вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, кампазіцыйная вось жылога раёна Серабранка.

Названы ў гонар Канстаціна Ксавер’евіча Ракасоўскага (1896—1968), савецкага военачальніка, Маршала Савецкага Саюза, Маршала Польшчы, Двойчы Героя Савецкага Саюза.

Будаўніцтва пачалося ў 1970-я гады. Праспект забудаваны пераважна дзевяціпавярховымі і больш высокімі панэльнымі дамамі. У апошняе дзесяцігоддзе ўздоўж праспекта пачата ўзвядзенне вышынных маналітных і каркасна-блокавых дамоў.

Архітэктурна-планіровачная арганізацыя ансамбля праспекта Ракасоўскага звязаная з бульварам (арх. В. Звалінскі), які на ўсім працягу ад вул. Ванеева да вул. Малініна служыць для пешаходнай сувязі паміж цэнтрамі, аб’ектамі культурна-побытавага абслугоўвання і транспартнымі прыпынкамі. Фантаны і іншыя малыя архітэктурныя формы, пляцоўкі адпачынку, розныя прыёмы азелянення ствараюць спрыяльнае асяроддзе для кароткачасовага адпачынку і прагулак. Заканчваецца бульвар уваходам у парк імя Грэкавай Н. Р. на паўночным беразе Чыжоўскага вадасховішча.

Праспект пачынаецца ад развязкі з вуліцамі Ванеева, Трасцянецкай і Алега Кашавога, перасякае вуліцу Пляханава і канчаецца скрыжаваннем з вуліцай Малініна каля Чыжоўскага вадасховішча. Паралельна праспекту ідзе вуліца Гараўца. На ўсім працягу праспекта дзейнічае аўтобуснае і інтэнсіўнае тралейбуснае злучэнне. Найбліжэйшыя станцыі метро — Пралетарская, Трактарны завод, Партызанская — размешчаны прыкладна ў двух кіламетрах ад праспекта.

У 2011 годзе планавалася пашырыць праспект да васьмі палос і ўладкаваць уздоўж яго пешаходны бульвар з невялікімі зонамі адпачынку і веладарожкамі. Раней планавалася пусціць уздоўж праспекта лінію хуткаснага трамваяПершы хуткасны трамвай пусцяць у Мінску ў 2011 годзе . Пазней будаўніцтва трамвайнай лініі было выключана з праекта. На месцах, адведзеных пад трамвайныя пуці, былі размешчаны аўтамабільныя паркоўкіТрамвайную лінію на праспекце Ракасоўскага будаваць не будуць.

Забудова

№ 44 — Фізкультурна-аздараўленчы комплекс у жылым раёне Серабранка (архітэктары В. Раманенка, У. Крывашэеў).

№ 67 — на 320 месцаў (1970, архітэктар Ігар Есьман). № 134 — 23-я гарадская паліклініка, 14-я гарадская стаматалагічная паліклініка (№ 134-1), падстанцыя № 3 гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі (№ 134-2). Будынак пабудаваны па праекце архітэктара М. Чаркасавай.

№ 150А — кінатэатр «Салют» (архітэктар С. Стружкін).

Спасылкі

map.by

Катэгорыя:Праспекты Мінска