Роберт Прымус (; нар. , Морвант, Трынідад і Табага) — трынідадскі футбаліст, абаронца клуба «Порт-оф-Спейн» і нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага.

Клубная кар’ера Прафейсійную кар’еру пачынаў на радзіне ў клубе «Сан-Хуан Джаблоці», у складзе якога станавіўся пераможцам і прызёрам чэмпіянату Трынідада і Табага, удзельнічаў у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ. У пачатку 2011 года перайшоў у казахстанскі клуб «Актабэ», з якім двойчы выйграў бронзавыя медалі, а ў 2013 годзе стаў чэмпіёнам Казахстана. У верасні 2013 года атрымаў цяжкую траўму калена, а ў чэрвені 2014 года ў першым жа матчы пасля вяртання на поле траўмаваўся зноў. У маі 2014 года, так і не аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў «Актабэ».

У другой палове 2015 года, вярнуўшыся на радзіму, трэніраваўся з «Сент Энс Рэйнджэрс», а ў пачатку 2016 года папоўніў склад клуба «Морвант Каледонія Юнайтэд». У сезоне 2016/17 выступаў за «Сентрал», з якім стаў чэмпіёнам краіны.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк». Пачынаў сезон 2018 у асноўным складзе каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і вярнуўся на поле толькі ў верасні. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк».

У сакавіку 2019 года далучыўся да індыйскага клуба «Мінерва Пенджаб», а ў верасні таго ж года перабраўся ў «Чэрчыл Бразерс». У верасні 2020 года перайшоў у «Бенгалуру Юнайтэд», дзе гуляў да лета 2021 года. У лютым 2022 года папоўніў склад «Аіджала», а ў жніўні 2022 года апынуўся ў Бутане, далучыўшся да клуба «Друк Лхаюл». У пачатку 2023 года вярнуўся на радзіму і стаў іграком «Порт-оф-Спейна».

Міжнародная кар’ера У 2007 годзе выступаў на юнацкім чэмпіянаце свету, а ў 2009 годзе на моладзевым чэмпіянаце свету. 18 сакавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы з Панамай (1:0).

Дасягненні Чэмпіён Трынідада і Табага (2): 2008, 2016/17 Срэбраны прызёр чэмпіянату Трынідада і Табага: 2009 Чэмпіён Казахстана: 2013 Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана (2): 2011, 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Трынідада і Табага Катэгорыя:Ігракі зборнай Трынідада і Табага па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Хуан Джаблоці Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Морвант Каледонія Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Сентрал Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Мінерва Пенджаб Катэгорыя:Ігракі ФК Чэрчыл Бразерс Катэгорыя:Ігракі ФК Бенгалуру Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Аіджал Катэгорыя:Ігракі ФК Друк Лхаюл Катэгорыя:Ігракі ФК Порт-оф-Спейн