Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка (Поўная афіцыйная назва: Дзяржаўная ўстанова культуры «Мардоўская рэспубліканская дзіцячая бібліятэка») — бібліятэка ў горадзе Саранску Рэспублікі Мардовія.

Адкрыта ў 1960 годзе. У бібліятэцы 15 аддзелаў, у тым ліку абанементы навучэнцаў малодшых і старэйшых класаў, аддзелы нацыянальнай і краязнаўчай літаратуры, літаратуры на замежных мовах, інфармацыйна-бібліяграфічны, перыядычных выданняў і іншыя.

Супрацоўнікамі бібліятэкі арганізуюцца кніжныя выстаўкі, святы кніг, казак, музычныя і літаратурныя вечары, краязнаўчыя чытанні. Бібліятэка аказвае метадычную і практычную дапамогу дзіцячым, сельскім і школьным бібліятэкам рэспублікі, праводзіць для іх працаўнікоў семінары, трэнінгі, курсы, практыкумы, школы прафесійнага майстэрства.

Будынак, у якім размешчана бібліятэка, пабудаваны ў 1939 годзе. Спачатку ў ім размяшчалася бібліятэка імя Пушкіна, а ў 1970 годзе ён быў перададзены Мардоўскай рэспубліканскай дзіцячай бібліятэцы.

Катэгорыя:Бібліятэкі Мардовіі Катэгорыя:Культура Саранска Катэгорыя:Дзіцячыя бібліятэкі