Умо́ва Брэ́га—Ву́льфа вызначае напрамак узнікнення максімумаў інтэнсіўнасці пры дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях; аснова .
Устаноўлена ў 1913 незалежна У. Л. Брэгам і Г. В. Вульфам.
Паводле ўмовы Брэга—Вульфа
дзе — адлегласць паміж адбівальнымі (крышталеграфічнымі) плоскасцямі, — вугал паміж праменем, што падае, і адбівальнай плоскасцю (брэгаўскі вугал), — даўжыня хвалі выпрамянення, — цэлы дадатны лік (парадак адбіцця).
Умова Брэга—Вульфа дае магчымасць вызначыць велічыню ( звычайна вядома, вугал вымяраецца эксперыментальна).
Умова Брэга—Вульфа выконваецца таксама пры дыфракцыі -выпрамянення, электронаў, нейтронаў на крышталях, электрамагнітнага выпрамянення радыё- і аптычнага дыяпазонаў на перыядычных структурах, пры дыфракцыі светлавых хваль на ультрагуку.
Літаратура С. 280.
Спасылкі
Катэгорыя:Фізіка цвёрдага цела Катэгорыя:Крышталяграфія Катэгорыя:Дыфракцыя Катэгорыя:Рэнтгенаўскае выпрамяненне