Прыкмета Белаглазава — адна з прыкмет смерці, якая можа быць выяўлена ўжо праз 10-15 хвілін пасля яе наступу. Заключаецца ў набыцці чалавечай вочнай характэрнай авальнай або шчылінападобнай формы пры сцісканні вочнага яблыка. Атрымала сваю назву ў гонар расійскага медыка і земскага лекара М. М. Белаглазава; вядомы таксама як сімптом, проба або феномен Белаглазава, сімптом або феномен «кацінага вока» і г. д.
Сутнасць феномену зводзіцца да таго, што пры сцісканні вочнага яблыка мёртвага чалавека, яго зрэнка набывае авальную форму, a ў здаровага жывога чалавека такой рэакцыі не назіраецца. Гэту з’яву звязваюць з непазбежным падзеннем артэрыяльнага ціску пасля смерці і адсутнасцю актыўнасці цэнтральнай нервовай сістэмы, якая праяўляецца ў адсутнасці тонусу вочнай мускулатуры (дылататараў і сфінктараў зрэнак, якія адказваюць за іх форму).
Гэтая спроба атрымала шырокае распаўсюджанне пры канстатацыі факту смяротнага зыходу падчас першаснага агляду чалавечага трупа, аднак яе выкарыстанне пры даследаванні чалавечых парэшткаў у моргу праз хаця б 1,5 — 2 гадзіны пасля смерці можа не адбыцца з-за трупнага адубення, якое ахоплівае і вочныя цягліцы, прыводзячы да страты іх эластычнасці.
Тым не менш адзначаецца, што прыкмета Белаглазава можа быць зафіксавана ў выпадках уяўнай смерці, падчас аганальнага перыяду і пры каматозных станах рознай прыроды і паходжання.
Спасылкі
Катэгорыя:Трупныя з’явы