thumb|250px|right|Ігар Ахба і Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падчас уручэння вярыцельных грамат Ігар Муратавіч Ахба (, Сухум) — абхазскі палітычны дзеяч, міністр замежных спраў Абхазіі (ліпень — снежань 2004), надзвычайны і паўнамоцны пасол Абхазіі ў Расіі (з лістапада 2008).
Біяграфія У 1971 годзе скончыў юрыдычны факультэт МДУ, у 1975 годзе — аспірантуру Інстытута дзяржавы і права АН СССР па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і міжнароднае права». У 1976—1989 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўнай бібліятэцы СССР імя У. І. Леніна. З 1989 па 1992 год - рэферэнт апарата Вярхоўнага Савета СССР.
Адзін з заснавальнікаў таварыства абхазскай культуры ў Маскве, абхазскай газеты і абхазскай нядзельнай школы. З 1992 па ліпень 2004 і са снежня 2004 па 2008 год — паўнамоцны прадстаўнік Абхазіі ў Расіі. У ліпені—снежні 2004 года працаваў міністрам замежных спраў Абхазіі. У лістападзе 2008 прызначаны паслом Абхазіі ў Расіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Абхазіі