Ваенны міністр ЗША (, даслоўна Сакратар вайны ЗША) — кіраўнік Ваеннага міністэрства ЗША, быў членам кабінета прэзідэнта Злучаных Штатаў, пачынаючы з адміністрацыі Джорджа Вашынгтона. Аналагічная пасада, была створана для выканання ваенных функцый Кангрэсам Канфедэрацыі паводле Артыкулаў Канфедэрацыі паміж 1781 і 1789 годамі. Бенджамін Лінкальн, а пазней Генры Нокс займалі гэту пасаду. Калі Вашынгтон заняў пасаду першага прэзідэнта ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, ён прызначыў Нокса на гэтую пасаду.

Ваенны міністр быў кіраўніком Ваеннага міністэрства. Спачатку ён адказваў за ўсе ваенныя справы, у тым ліку і ваенна-марскія. У 1798 годзе ў адпаведнасці з законам была створана пасада ваенна-марскога міністра ЗША, і функцыі гэтай пасады былі скарочаны да агульнага клопату над арміяй. З 1886 года, ваенны міністр быў трэцім у лініі наследавання пасады прэзідэнта, пасля віцэ-прэзідэнта ЗША і дзяржаўнага сакратара ЗША.

У 1947 годзе ваеннае міністэрства і ваенна-марское міністэрства былі рэарганізаваны ў рамках навастворанага міністэрства абароны ЗША. Ваенны міністр быў заменены міністрам арміі і міністрам ваенна-паветраных сіл, якія, разам з міністрам ваенна-марскога флоту, з 1949 года перасталі быць членамі Кабінета ЗША, і засталіся пры міністры абароны, які стаў членам Кабінета. Міністр арміі, як правіла, лічыцца прамым пераемнікам ваеннага міністра ЗША. Міністр абароны заняў месца ваеннага міністра ў Кабінеце і лініі наследавання пасады прэзідэнта.

Спіс ваенных міністраў ЗША Бенджамін Лінкальн быў першым чалавекам, прызначаным на пасаду ваеннага міністра Кантынентальным Кангрэсам і займаў гэтую пасаду з 1781 года па 1783 год. Пасля яго адстаўкі пасаду ваеннага міністра заняў Генры Нокс, які застаўся міністрам і першым Кабінеце ЗША Джорджа Вашынгтона.

Ваенныя міністры ЗША (1781—1789) No. Партрэт Імя Штат пражывання Знаходжанне на пасадзе Кіраўніцтва 1 75px Бенджамін Лінкальн Масачусетс 1781 1783 Другі Кантынентальны кангрэс 2 75px Генры Нокс Масачусетс 8 сакавіка 1785 12 верасня 1789

Ваенныя міністры ЗША (1789—1947) No. Партрэт Імя Штат пражывання Знаходжанне на пасадзе Прэзідэнт(ы) 1 75px Генры Нокс Масачусетс 12 верасня 1789 31 снежня 1794 Джордж Вашынгтон 2 75px Тымаці Пікерынг Пенсільванія 2 студзеня 10 снежня 1795 3 75px Джэймс Мак-Генры Мэрыленд 27 студзеня 1796 1 чэрвеня 1800 Джордж Вашынгтон, Джон Адамс 4 75px Сэмюэл Дэкстэр Масачусетс 1 чэрвеня 1800 31 студзеня 1801 Джон Адамс 5 75px Генры Дыбарн Масачусетс 5 сакавіка 1801 4 сакавіка 1809 Томас Джэферсан 6 75px Уільям Юстэс Масачусетс 7 сакавіка 1809 13 студзеня 1813 Джэймс Мэдысан 7 75px Джон Армстронг Нью-Ёрк 13 студзеня 1813 27 верасня 1814 8 75px Джэймс Манро Вірджынія 27 верасня 1814 2 сакавіка 1815 9 75px Уільям Кроўфард Джорджыя 1 жніўня 1815 22 кастрычніка 1816 10 75px Джон Кэлхун Паўднёвая Караліна 8 кастрычніка 1817 4 сакавіка 1825 Джэймс Манро 11 75px Джэймс Барбур Вірджынія 7 сакавіка 1825 23 мая 1828 Джон Куінсі Адамс 12 75px Пітэр Портэр Нью-Ёрк 23 мая 1828 4 сакавіка 1829 13 75px Джон Ітан Тэнесі 9 сакавіка 1829 18 чэрвеня 1831 Эндру Джэксан 14 75px Льюіс Кас Агая 1 жніўня 1831 11 верасня 1836 15 75px Джоэл Робертс Поінсет Паўднёвая Караліна 7 сакавіка 1837 5 кастрычніка 1841 Марцін ван Бюрэн 16 75px Джон Бел Тэнесі 5 сакавіка 13 верасня 1841 Уільям Генры Гарысан, Джон Тайлер 17 75px Джон Спенсер Нью-Ёрк 12 кастрычніка 1841 4 сакавіка 1843 Джон Тайлер 18 75px Джэймс Портэр Пенсільванія 8 сакавіка 1843 14 лютага 1844 19 75px Уільям Уілкінс Пенсільванія 15 лютага 1844 4 сакавіка 1845 20 75px Уільям Марсі Нью-Ёрк 6 сакавіка 1845 4 сакавіка 1849 Джэймс Нокс Полк 21 75px Джордж Кроўфард Джорджыя 8 сакавіка 1849 22 ліпеня 1850 Закары Тэйлар, Мілард Філмар 22 75px Чарлз Конрад Луізіяна 15 жніўня 1850 4 сакавіка 1853 Мілард Філмар 23 75px Джэферсан Дэвіс Місісіпі 7 сакавіка 1853 4 сакавіка 1857 Франклін Пірс 24 75px Джон Флойд Вірджынія 6 сакавіка 1857 29 снежня 1860 Джэймс Б’юкенен 25 75px Джозеф Холт Кентукі 18 студзеня 4 сакавіка 1861 26 75px Сайман Кэмеран Пенсільванія 5 сакавіка 1861 14 студзеня 1862 Аўраам Лінкальн 27 75px Эдвін Стэнтан Пенсільванія 20 студзеня 1862 28 мая 1868 Аўраам Лінкальн, Эндру Джонсан 28 75px Джон Скофілд Ілінойс 1 чэрвеня 1868 13 сакавіка 1869 Эндру Джонсан 29 75px Джон Аарон Роўлінс Ілінойс 13 сакавіка 6 верасня 1869 Уліс Грант 30 75px Уільям Уорт Белкнап Аява 25 кастрычніка 1869 2 сакавіка 1876 31 75px Альфонса Тафт Агая 8 сакавіка 22 мая 1876 32 75px Джэймс Кэмеран Пенсільванія 22 мая 1876 4 сакавіка 1877 33 75px Джордж Мак-Крэры Аява 12 сакавіка 1877 10 снежня 1879 Ратэрфорд Хейс 34 75px Аляксандр Рамсі Мінесота 10 снежня 1879 4 сакавіка 1881 35 75px Роберт Лінкальн Ілінойс 5 сакавіка 1881 4 сакавіка 1885 Джэймс Гарфілд, Чэстэр Артур 36 75px Уільям Эндыкат Масачусетс 5 сакавіка 1885 4 сакавіка 1889 Гровер Кліўленд 37 75px Рэдфілд Проктэр Вермонт 5 сакавіка 1889 5 лістапада 1891 Бенджамін Гарысан 38 75px Стывен Элкінс Заходняя Вірджынія 17 снежня 1891 4 сакавіка 1893 39 75px Дэніэл Ламант Нью-Ёрк 5 сакавіка 1893 4 сакавіка 1897 Гровер Кліўленд 40 75px Расел Элджэр Мічыган 5 сакавіка 1897 1 жніўня 1899 Уільям Мак-Кінлі 41 75px Эліу Рут Нью-Ёрк 1 жніўня 1899 31 студзеня 1904 Уільям Мак-Кінлі, Тэадор Рузвельт 42 75px Уільям Тафт Агая 1 лютага 1904 30 чэрвеня 1908 Тэадор Рузвельт 43 75px Люк Райт Тэнесі 1 ліпеня 1908 4 сакавіка 1909 44 75px Джэйкаб Дзікінсан Тэнесі 12 сакавіка 1909 21 мая 1911 Уільям Тафт 45 75px Генры Стымсан Нью-Ёрк 22 мая 1911 5 сакавіка 1913 46 75px Ліндлі Гарысан Нью-Джэрсі 5 сакавіка 1913 10 лютага 1916 Вудра Вільсан 47 75px Ньютан Бэйкер Агая 9 сакавіка 1916 4 сакавіка 1921 48 75px Джон Уікс Масачусетс 5 сакавіка 1921 14 кастрычніка 1925 Уорэн Гардынг, Келвін Кулідж 49 75px Дуайт Дэвіс Місуры 14 кастрычніка 1925 4 сакавіка 1929 Келвін Кулідж 50 75px Джэймс Гуд Ілінойс 6 сакавіка 9 снежня 1929 Герберт Гувер 51 75px Патрык Хёрлі Аклахома 9 снежня 1929 4 сакавіка 1933 52 75px Джордж Дэрн Юта 4 сакавіка 1933 27 жніўня 1936 Франклін Рузвельт 53 75px Гары Вудрынг Канзас 25 верасня 1936 20 чэрвеня 1940 54 75px Генры Стымсан Нью-Ёрк 10 ліпеня 1940 27 верасня 1945 Франклін Рузвельт, Гары Трумэн 5575px Роберт Патэрсан Нью-Ёрк 27 верасня 1945 18 ліпеня 1947 Гары Трумэн 56 75px Кенет Роял Паўночная Караліна 19 ліпеня 18 верасня 1947

Гл. таксама Міністр абароны ЗША; Міністр арміі ЗША; Міністэрства абароны ЗША.

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры ЗША